Грамадства

Пяць гадоў хатняй хіміі просіць пракурор для жыхаркі Жодзіна, якая сарвала маску з міліцыянта

Суд горада Жодзіна пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Настассі Герыловіч, якая па версіі следства сарвала маску з супрацоўніка міліцыі і тым самым здзейсніла гвалт альбо пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт 364), піша spring96.org.

У верасні мінулага года па інтэрнэце разляцелася відэа з Жодзіна, на якім міліцыянт б'е жанчыну па твары, яна падае на зямлю. Да міліцыянта адразу ж падбеглі абураныя жодзінцы, адна з іх — Анастасія Герыловіч — сарвала з яго маску.

Больш за паўгода пытанняў да жанчыны не ўзнікала, але 7 красавіка яе затрымалі і распачалі крымінальную справу аб гвалце над супрацоўнікам міліцыі.

На допыце жанчына распавяла, што ў той самы дзень яна гуляла ў горадзе, убачыла вялікую колькасць людзей, а потым тое, што міліцыянт моцна ўдарыў жанчыну ў твар, і тая ўпала. Гэта яе вельмі ўсхвалявала, і, знаходзячыся ў моцным эмацыйным узрушэнні, яна падбегла і вырашыла сарваць маску, каб убачыць, хто гэта. Яна не хацела, каб пасля такога ўчынку міліцыянт застаўся неапазнаным.

Сёння дзяржабвінаваўца запрасіў для Герыловіч пяць гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя хімія).

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы20

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Усе навіны →
Усе навіны

45‑гадовага ацэншчыка са Смалявічаў асудзілі па «справе Гаюна». Вось што пра яго вядома

Эксперты папярэджваюць пра небяспеку кітайскіх аўто10

Памерла маці Кацярыны Ваданосавай5

Жанчынам далі каманду радавацца: на заяву Лукашэнкі адрэагавалі прапагандысткі ды штатныя прыгажуні19

Трамп прымае вялікую дозу аспірыну для разрэджвання крыві. Праз гэта ў яго лёгка з'яўляюцца сінякі1

«Запускайце далей салюты, а я выклічу міліцыю». Беларусы спрачаюцца пра забарону на феерверкі31

Каля 40 чалавек загінулі, больш за 100 з траўмамі. Ахвяры страшнага пажару на раскошным альпійскім курорце3

Гэта так проста — а мы зможам больш. Падтрымайце працу «Нашай Нівы»15

18‑гадовая блогерка зарабіла ў OnlyFans мільён даляраў за гадзіну17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы20

Трамп: ЗША захапілі Мадуру з яго жонкай і вывезлі іх з Венесуэлы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць