Свет

Пяскоў: Беларусь не ставіла пытанне аб павелічэнні эканамічнай падтрымкі праз інцыдэнт з Ryanair

Крэмль не бачыць якога-небудзь жадання еўрапейскіх краін разабрацца з сітуацыяй вакол экстраннай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску. Пра гэта заявіў журналістам у сераду прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, сам інцыдэнт і заявы ўладаў Беларусі на гэтую тэму павінны «быць прадметам нейкай спробы асэнсаваць і зразумець, што адбылося», піша ТАСС.

Пяскоў нагадаў словы Аляксандра Лукашэнкі, «які сказаў, што гэта паведамленне [аб мініраванні самалёта авіякампаніі Ryanair, які здзейсніў пасадку ў Мінску,] прыйшло са Швейцарыі».

«Калі гэта не так, напэўна, хтосьці гэта абвергне. Мы не бачылі ніякіх абвяржэнняў. Пакуль мы нават не чулі ніякіх заяў ад еўрапейскіх дзяржаў аб жаданні неяк разабрацца з гэтай тэмай, пакуль сталі секчы з пляча», — сказаў Пяскоў.

Пяскоў паведаміў, што Беларусь не ставіла пытанне аб павелічэнні аб'ёму эканамічнай падтрымкі з боку Расіі ў сувязі з магчымымі санкцыямі ў дачыненні да Мінска праз інцыдэнт з самалётам Ryanair.

«Гэтае пытанне не ставілася беларускім бокам», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Ён адзначыў, што, «сапраўды, Расія наўпрост і ўскосна аказвае значную дапамогу беларускай эканоміцы» і што часам аб'ём такой падтрымкі даводзіцца павялічваць, але гаворка не ідзе пра нейкія «аўтаматычныя пералічэнні».

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць