На сёння ў Польшчы праведзена больш за 19,1 мільёна прышчэпак супраць COVID-19, паведамляе PAP.
Больш за 6,3 мільёна чалавек цалкам вакцынаваныя або двума дозамі прэпаратаў ад Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca, або аднаразовай вакцынай ад Johnson & Johnson.
Польскія пацыенты атрымліваюць чатыры вакцыны супраць COVID-19. Прэпараты Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca з'яўляецца двухдознымі, а вакцына, распрацаваная Janssen Pharmaceutica NV — кампаніяй з фармацэўтычнага падраздзялення Johnson & Johnson — патрабуе толькі адной дозы.
Нагадаем, учора Аляксандр Лукашэнка прапанаваў адкрыць для палякаў, літоўцаў і ўкраінцаў на мяжы пункты вакцынацыі ад каранавіруса прэпаратам «Спутнік V». У Беларусі мінімум 1 дозу вакцыны атрымалі толькі каля 5% насельніцтва.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары