Грамадства

Пасол Расіі: Масква не аказвае ціску на Мінск у справе Сафіі Сапегі

Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў заявіў, што ў сітуацыі з затрыманнем у Мінску 23 мая расіянкі Сафіі Сапегі і следчымі дзеяннямі расійскі бок ніякага ціску на беларускія ўлады не аказвае, піша ТАСС.

«Ідуць следчыя дзеянні, мы чакаем іх завяршэння і фармулявання абвінавачвання па выніках следчых дзеянняў, — сказаў пасол журналістам у аўторак. — На дзеянні ўладаў Беларусі ў гэтым кантэксце мы ніякага ціску не аказваем, мы выконваем нашы паўнамоцтвы ў рамках консульскай канвенцыі і будзем працягваць гэта рабіць».

Дыпламат адзначыў, што, наколькі вядома з кантактаў расійскіх консулаў і паводле інфармацыі адвакатаў Сапегі, яна «адчувае сябе добра, умовы яе ўтрымання адэкватныя, хоць зразумела, што знаходжанне ў следчым ізалятары вялікай радасці нікому не дастаўляе».

«Як будуць развівацца падзеі далей, думаю, мы даведаемся найбліжэйшым часам», — сказаў пасол.

Каментары

Цяпер чытаюць

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх крамах з’явілася марожанае са смакам дранікаў. Спадабалася не ўсім3

«Працаваў на будоўлі па 10—12 гадзін на дзень». Сябры — пра былога палітвязня Дзяніса Сакалоўскага, які памёр у Берліне6

Менеджара буйной IT-кампаніі асудзілі па абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах і «садзейнічанні экстрэмізму»1

У Смаргоні 14‑гадовая дзяўчынка, каб не ісці на кантрольную, наглыталася 20 таблетак парацэтамолу і трапіла ў бальніцу2

Узброеная група на катары пад сцягам ЗША зладзіла перастрэлку з памежнікамі Кубы. Чацвёра загінулі1

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў32

У Мінску запусцілі сэрвіс з уцэненай ежай з кафэ. Якія там зніжкі?5

Трамп у размове з Зяленскім сказаў, што хоча, каб вайна скончылася як мага хутчэй, напрыклад, праз месяц10

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі36

Апакаліпсіс заўтра. Статкевіч напісаў першы артыкул — з папярэджаннем пра небяспеку з боку Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць