Грамадства

21-гадоваму жыхару Баранавічаў далі год хіміі за здзек з дзяржаўнага сцяга

31 мая суд у Баранавічах вынес вырак 21-гадоваму Вячаславу Уласевічу. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса і прысудзілі да года хіміі (Абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову), паведамляе spring96.org.

Справу разглядала А Раманюк, абвінавачванне прадстаўляла Святлана Пасемка.

Вячаслава Уласевіча прызналі вінаватым у тым, што 3 красавіка 2021 года каля 5.25 раніцы ён у стане алкагольнага ап'янення зняў сцяг з будынка па вуліцы Леніна. Пасля ён пранёс яго на некаторую адлегласць і кінуў на зямлю, з-за чаго дрэўка зламалася на тры часткі і пашкодзілася палатніна: шкода склала 2 рублі 44 капейкі.

Затым каля 16-й гадзіны Уласевічу патэлефанавалі з Баранавіцкага ГАУС і запрасілі на сустрэчу: ён прыехаў, добраахвотна даў паказанні і напісаў яўку з павіннай. Яго затрымалі на трое сутак: з 3 па 6 красавіка.

У судзе Вячаслаў таксама прызнаў віну.

У апошнім слове Вячаслаў Уласевіч выбачыўся перад маці, прызнаў, што здзейсніў учынак па дурасці, і папрасіў не караць яго моцна.

Каментары

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпер Пі Дзідзі атрымаў чатыры гады турмы1

На Данбасе ад удару дрона загінуў французскі журналіст

ХАМАС прыняў асноўныя палажэнні плана Трампа і пагадзіўся адпусціць усіх закладнікаў4

У аварыі ў Слуцкім раёне загінулі чатыры чалавекі з адной машыны2

«У Беларусі нават птушкі спешваюцца». Тыкток скарыла ВІДЭА вельмі ветлівай вароны3

У ЗША выпусцяць даляравую манету з выявай Трампа7

Праханаў напісаў кнігу пра Прыгожына і Пуціна, але ўлады яе не ацанілі20

У Клецкім раёне на Дажынкі зладзілі шэсце па вёсцы. Здалёк яно нагадвала пахавальную працэсію ВІДЭА6

Стала вядомай прычына, па якой забаранілі спектакль «Сёстры Грым» у сталічным Тэатры лялек5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац7

У Грузіі апазіцыя спрабавала штурмаваць прэзідэнцкі палац

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць