Грамадства

За каментар у «Аднакласніках» жанчыну асудзілі на 1,5 года хатняй хіміі. Пацярпелы міліцыянер збіраецца пакараць усіх 97 каментатараў

29 чэрвеня ў судзе Бярозаўскага раёна разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да Таццяны Дзямідчык, якую абвінавачвалі ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Абвінавачаная і пацярпелы ў судзе

Справу вяла суддзя Алена Нямкова, бок дзяржабвінавачвання прадстаўляў пракурор Дзмітрый Яфімаў. Пацярпелым па справе праходзіў маёр міліцыі з Драгічынскага РАУС Юры Чарнышкоў.

Абвінавачаная абараняла сябе сама, ад паслуг адваката адмовілася.

Паводле абвінавачвання, Таццяна Дзямідчык 14 жніўня 2020 года пакінула каментар у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад фота Юрыя Чарнышкова. Згодна з ацэнкай эксперта, каментар утрымліваў негатыўную ацэнку супрацоўніка міліцыі.

На строгім прысудзе для Дзямідчык міліцыянер не настойваў, але запрасіў кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды ў памеры 2000 рублёў, бо моцна пацярпеў яго імідж.

Аказалася, што пад фота з выявай Чарнышкова, было пакінута 97 каментароў, усіх вінаватых ён збіраецца знайсці і прыцягнуць да адказнасці. Суд над Таццяна Дзямідчык — гэта ўжо пяты працэс, дзе Юры Чарнышкоў праходзіць пацярпелым.

Абвінавачая пагадзілася з выплатай кампенсацыі, але адзначыла, што сума для выплаты вельмі вялікая, бо яе заробак складае толькі 250 рублеў.

Пасля азнаямлення з пісьмовымі матэрыяламі справы, пракурор Дзмітрый Яфімаў у спрэчках бакоў прасіў прызначыць пакаранне для Таццяны Дзямідчык у выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў, а таксама задаволіць іск на кампенсацыю маральнай шкоды з прынцыпаў разумнасці і справядлівасці.

У выніку суд пастанавіў прызнаць Таццяну Дзямідчык вінаватай у здзясненні злачынства па арт. 369 Крымільнага кодэкса і пакараў яе 1,5 «хатняй хіміі». Акрамя таго жанчына павінна выплаціць кампенсацыю пацярпеламу ў памеры 1500 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі13

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам4

На мяжы Грэцыі і Албаніі знайшлі самае вялікае ў свеце павуцінне

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі13

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць