Грамадства

Колькі будзе каштаваць разгром дабрачыннай платформы «Имена»

Улады хочуць ліквідаваць арганізацыю, якая дапамагала 39 сацыяльным праектам. «Имена» супрацоўнічалі, напрыклад, з Чырвоным Крыжом, Беларускім дзіцячым хоспісам, пошукавым атрадам «Ангел», — арганізацыямі, якія заўсёды прызнавала і ўлада. «Ангел» ужо заявіў, што без дапамогі платформы «Имена» працягваць працу праблематычна.

«Наша Ніва» паглядзела, колькі грошай «Имена» сабралі і перадалі на самыя буйныя праекты, пачынаючы з 2017 года.

— На аплату працы нянь, якія ў бальніцах даглядалі немаўлят-сірот — 750 тысяч рублёў

— На сродкі абароны ад каранавіруса для сацработнікаў і старых — 377 тысяч 

— На домікі для дзяцей з анкалогіяй, дзе яны могуць жыць з бацькамі — 304 тысячы 

— На прытулак для жанчын з дзецьмі, якія пацярпелі ад хатняга гвалту — 286 тысяч 

— На пошук зніклых людзей — 326 тысяч 

— На дагляд нямоглых старых у рэгіёнах — 276 тысяч 

— На службу, якая дапамагала невылечна хворым дзецям у раёнах — 257 тысяч 

— На дапамогу бяздомным — 230 тысяч рублёў

Выходзіць больш за 2,8 млн рублёў. Агулам за час працы платформа сабрала амаль 7 мільёнаў рублёў. Усе гэтыя пытанні павінна закрываць дзяржава, якая па Канстытуцыі з’яўляецца сацыяльнай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць