Эканоміка

У Мінскай вобласці шукаюць работнікаў на заробак больш за $11 тысяч. Праца ў лесе, прапанова ад арабскага бізнэсу

У агульнарэспубліканскім банку вакансій амаль 98 тысяч прапаноў, у 90% выпадкаў заробкі не перавышаюць 1000 рублёў. Аднак бываюць і нечаканыя вакансіі. Так, у Мінскай вобласці шукаюць менеджараў, якім гатовыя плаціць больш за 11 тысяч даляраў. Што трэба рабіць за такія грошы?

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Вакансія належыць кампаніі «КПІ Спешыл Проджэктс», якая, кажуць, звязана з капіталам ААЭ і атрымала ўчастак для палявання ў Лагойскім раёне.

У 2013 годзе Лукашэнка сваім указам з грыфам «для службовага карыстання» даў у арэнду на 99 гадоў участкі зямлі ў Лагойскім і Смалявіцкім раёне. Катару дасталася каля 25 квадратных кіламетраў лясоў на 99 гадоў. У 2014 годзе 32 квадратныя кіламетры атрымалі прадстаўнікі Аб’яднаных арабскіх эміратаў, іх сцягі лунаюць у Лагойскім раёне. Што ад гэтага мае Беларусь? Як паведамляў TUT.BY, арэндная плата ў перспектыве павінна скласці каля $300 тысяч за год, але ў першыя гады сума нашмат меншая. 

Кампанія «КПІ Спешыл Проджэктс» шукае двух менеджараў на 29 600 рублёў са спецыфічнымі ўменнямі. Акрамя вышэйшай адукацыі і англійскай мовы на прасунутым узроўні, трэба таксама мець досвед працы на кіраўнічых пасадах у сферы лясной і паляўнічай гаспадаркі, а таксама на кіруючых пасадах са штатам падначаленых не менш за 10 чалавек. У дадатак павінен быць пяцігадовы досвед егера і досвед дрэсіроўкі і ўзаемадзеяння з жывёламі. І пажадана, каб быў таксама досвед атрымання дазволу на ўвоз і вываз жывёл.

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Такі спецыяліст павінен умець эксплуатаваць і абслугоўваць цяжкую тэхніку: грэйдары, трактары, экскаватары, франтальныя пагрузчыкі і гэтак далей. Вішанька на торце: акрамя ўсяго вышэйпералічанага спецыяліст павінен умець распрацоўваць стратэгіі развіцця сацыяльных сетак, валодаць інструментамі інтэрнэт-прасоўвання і таргетаванай рэкламы.

А што астатнім? 

З амаль 98 тысяч вакансій амаль па 89 тысячам прапануюць заробак да 1000 рублёў бруднымі. То бок пасля сплаты абавязковых плацяжоў работнік атрымае 860 рублёў — прыкладна $338, калі браць цяперашні курс. 

Аднак тысяча рублёў — гэта яшчэ выдатны заробак, бо па 47 тысячам вакансій працадаўцы абяцаюць плаціць не больш за 700 рублёў. У такім выпадку на рукі работнікі атрымаюць 602 рублі або $239. 

Яшчэ па 8736 вакансій прапаноўваюць зарплаты не больш за 400 рублёў, то бок мінімальныя. Праўда, па многіх з іх прапаноўваецца праца на няпоўны дзень. 

Вышэй за 1000 рублёў бруднымі працадаўцы гатовыя плаціць па 8 841 вакансіі. Пры гэтым у 8495 выпадках прапаноўваюць ад тысячы да дзвюх.

Больш за 2000 рублёў гатовыя плаціць толькі ў 343 выпадках. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Чатыром былым журналістам баранавіцкага «Інтэкс-Прэса» далі хатнюю хімію1

«Мы ўбачым літаральна ўсё»: Мэт Дэйман — пра «Адысею» Крыстафера Нолана5

Беларускія ўдзельнікі Форуму Астрожскіх у Кіеве правялі ноч у бамбасховішчах з-за масіраванага абстрэлу14

Эканамістку з Жлобіна, якая працавала ў «Беларускай цэментнай кампаніі», асудзілі за Гаюн13

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна9

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць