Вызвалены топ-менеджар PandaDoc Віктар Куўшынаў выклаў першае ФОТА на свабодзе
На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён падзякаваў усім за падтрымку.

За кратамі Віктар правёў амаль год — у СІЗА на Валадарскага ў Мінску і ў Жодзіне.
Ён быў апошнім фігурантам справы PandaDoc, астатнія абвінавачаныя выйшлі на свабоду яшчэ восенню, пасля сустрэчы Лукашэнкі з палітвязнямі ў СІЗА КДБ.
Каментары