Усяго патроху

Паглядзіце, як вучань з Маладзечаншчыны зашыфраваў на шпаргалцы верш Купалы «Явар і каліна»

Зусім хутка пачнецца навучальны год, а значыць, тэма шпаргалак для некаторых зноў стане актуальнай. Адна настаўніца з Маладзечаншчыны падзялілася з «Рэгіянальнай газетай» крэатыўнай шпаргалкай свайго вучня на верш Янкі Купалы «Явар і каліна».

Хлопец, які пісаў шпаргалку, сёлета скончыў школу. А настаўніца, перабіраючы паперы перад новым навучальным годам, знайшла «шэдэўр».

Дарэчы, як прызналася педагог, убачыўшы гэтую шпаргалку, яна нават дазволіла вучню карыстацца ёй пры адказе. Вельмі ж крэатыўны быў твор.

Глядзіце:

А цяпер нагадаем вам сам верш. Чытайце і параўноўвайце.

Явар і каліна

 

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумнай даліне над ярам.

 

Лісцікі зеленяй хваляцца

Небу панятлівай мовай:

Росамі мыюцца раніцай,

Песцяцца сонцам паўднёвым.

 

Захадам модлы пакорныя

З маткай-зямлёй адпраўляюць;

Тайна у ночаньку чорную

Месяца, зор выглядаюць.

 

Слухаюць смехаў русалчыных,

Лопату крылляў начніцы,

Ветру павеваў ап’янчаных,

Плюскату шклістай крыніцы.

 

Чуецца музыка дзіўная

У повесцях сонных імшараў…

Цешыцца явар з калінаю,

Скінуўшы зімнія чары.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі4

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі адкінулі еўрапейскія прапановы адносна гарантый Украіне3

Абельская расказала пра ўнука22

У Даніі раскрылі аперацыю ўплыву ЗША, скіраваную на захоп Грэнландыі10

Мінскі рэстаран Mon Nom пасля скаргаў на атручэнні закрыла санстанцыя

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры15

Сыр падаражэў, пакуль пакупніца дайшла да касы5

«Гэта калонія для непаўналетніх, а не школа!» Бацькі школьнікаў абураюцца забаронай на смарт-гадзіннікі11

Сі Цзіньпін праводзіць маштабную чыстку ў кітайскай арміі6

Рыбалоўная крама адсудзіла ў жанчыны 500 рублёў за водгук на адну зорку на Яндэксе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі4

Зніклы Котаў выехаў з Турцыі морам — магчыма, у бок Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць