Улада2020

Чаргінец: Быкаў пісаў вершы, і няма чаго тут смяяцца

Старшыня праўладнага Саюзу пісьменнікаў на прэс‑канферэнцыі з нагоды 75‑годдзя арганізацыі выказаўся супраць прыватызацыі імя Васіля Быкава, а таксама падзяліўся ўспамінамі «пра свайго сябру».

Старшыня праўладнага Саюзу пісьменнікаў Мікалай Чаргінец падчас прэс‑канферэнцыі з нагоды 75‑годдзя арганізацыі выказаўся супраць прыватызацыі імя Васіля Быкава, а таксама падзяліўся ўспамінамі «пра свайго сябру».

«Вельмі мне горка, калі спрабуюць прыватызаваць Быкава. Можа хтосьці яго і не ведаў, але нешта аб ім ужо піша, прыдумляе. Быкаў гэты здабытак нашай краіны, у першую чаргу. І вось крычаць, што Быкава не выдавалі, Быкава тэрарызавалі. Шаноўныя сябры, Быкаў быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, Быкаў — Герой Сацыялістычнай працы, некалькі разоў узнагароджваўся ордэнамі. Гэта ж наш гонар, і Быкаў - вялікі пісьменнік. Калі кажуць «Быкава не выдавалі» — гэтае ж брахня. Калі ў адзін год выдаюцца адны і тыя ж кнігі па тры‑чатыры разы і гавораць, што Быкава вось замыкнулі. Гэта глупства.

З Быкавым я сябраваў і я шанаваў гэтае сяброўства. Шчыра кажучы, калі я быў у Аўганістане, акрамя Быкава ніхто столькі не напісаў мне лістоў. І вось паглядзіце, я ў музей аддаў, не памятаю, можа 50, можа 60 лістоў.

Але я не ўсё аддаў, бо там ёсць такія‑сякія яго характарыстыкі на тых, хто цяпер спрабуе яго прыватызаваць. Я не адважыўся, паважаючы памяць аб гэтым вялікім чалавеку.

Быкаў заўсёды быў з дзяржавай. Але былі ў іх і непаразуменні.

Выклікалі яго прадстаўнікі пэўных службаў. Я памятаю як ён распавядаў мне з болем у душы, ледзь не плачучы ад крыўды. Сапляк нейкі паклікаў,

і кажа ну‑ка пакажы, дзе Магадан на карце знаходзіцца.
Але Быкаў выдатна ва ўсім разбіраўся.

На жаль, дачасна сышоў з жыцця. Я ўпэўнены Быкаў быў бы са сваім словам вельмі патрэбен нашай краіне. І гэта разумеюць усе, у тым ліку і прэзідэнт Лукашэнка. Памятаеце як кпілі, Лукашэнка сказаў, што Быкаў вершы піша. Пачалі выкідвалі пасквілі і гразь. Насамрэч Быкаў пісаў вершы. Пісаў, родная сястра аб гэтым пацвердзіла. У інтэрв’ю Камсамолцы сказала, што яны ў яго кралі і чыталі, а ён нас лупіў за гэта. Што ж тут насміхацца над гэтым».

Запісала Настасся Шамрэй

Каментары20

Цяпер чытаюць

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса12

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Усе навіны →
Усе навіны

Арганізатары канцэрта Каржа прыслалі экс-палітзняволенай запрашальныя квіткі22

«Хапаюся за ўсе магчымасці». Як справы ў студэнтаў-айцішнікаў, якіх адлічылі, 5 гадоў пасля

«Такое — паўсюдна». Відэа з каровамі ў гразі ў Добрушскім раёне стала вірусным у сацсетках6

Ціханоўская напярэдадні сустрэчы Трампа і Пуціна: Мы не павінны дазволіць Маскве ствараць сферы ўплыву10

Мужчына і дзяўчына з Мінска на яхце з 17-гадовым стырнавым перакуліліся на возеры ў Браславе — выратавалі ўсіх траіх

Загінуў 24-гадовы z-блогер Святоша, які хваліўся забойствамі палонных10

На прыпынку «Ламаносава» ў сталіцы адрамантавалі асфальт. Вынік уражвае2

У паўднёвай Еўропе стаіць чырвоная спёка4

Маці чатырох дзяцей, якую схапілі на выхадзе з анкадыспансера, адпусцілі да суда дадому2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса12

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць