Улада66

Маладафронтаўцы пазналі выкрадальніка + фота

Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі заявы ў пракуратуру і РУУС Фрунзенскага раёну з патрабаваннем працягнуць следства крымінальнай справы па факце выкрадання 25 сакавіка.

Наста Палажанка і Дзяніс Карноў падалі заявы ў пракуратуру і РУУС Фрунзенскага раёну з патрабаваннем працягнуць следства крымінальнай справы па факце выкрадання 25 сакавіка.

На Дзень Волі маладзёнаў затрымалі каля станцыі метро «Каменная горка», і адвезлі ў раён вёскі Тарасава. «Нас сілай закінулі ў машыну, адабралі мабільныя тэлефоны, насунулі на вочы шапкі і павезлі ў Гродзенскім напрамку. Пасля гэтага Дзяніса некуды перасадзілі, заявіўшы, што павязуць яго ў пастарунак, але ў які — не сказалі. Мяне павезлі далей і высадзілі з машыны на трасе ў раёне вёскі Тарасава. Назад я дабіралася на спадарожных машынах», — расказвала тады Палажанка.

Карнова ж адвезлі яшчэ далей. Яму зрэзалі нажом штаны, фактычна ператварыўшы іх у шорты, збілі, а потым выкінулі з машыны.
«Маладафронтаўцы» адразу звярнуліся ў міліцыю, але нядаўна атрымалі паведамленне, што расследаванне справы прыпыненае. Цяпер жа Палажанка і Карноў просяць правесці праверку па чалавеку, якога яны лічаць выкрадальнікам.

Маладзёны пабачыўшы ў СМІ фотаздымак супрацоўніка спецпадраздзялення «Алмаз» Аляксандра Леаненку, пазналі ў ім чалавека, які кіраваў іхным выкраданнем. У гэтым Наста і Дзяніс упэўненыя амаль стопрацэнтна.

Ён ішоў па крымінальнай справе па выкраданню Змітра Завадскага, але следства не знайшло доказаў ягонай віны. У свой час Леаненка працаваў у службе аховы Лукашэнкі, а нядаўна кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў байца медалём «За адвагу».

Адказ з пракуратуры і міліцыі павінен прыйсці цягам месяца.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Усе навіны →
Усе навіны

У пенсіянера ў Валожынскім раёне з дому зніклі $180 тысяч5

ChatGPT больш не будзе даваць канкрэтныя парады ў медыцыне, фінансах і праве4

Спявачка Ёлка прыбрала з хіта згадванне кіеўскага аэрапорта Барыспаль на выступе ў Маскве18

Уладальнік «Маёнтка Падароск» лічыць незаконным аўкцыён па продажы сядзібы. Ён накіраваў прэтэнзію ў райвыканкам2

Адзін беларускі рубель прадаюць на аўкцыёне за $78. Чаму так дорага?

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?8

Вольга Карпушонак пахвалілася, што яна не ў Беларусі27

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ2

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя8

Трамп: Дні Мадура ў якасці прэзідэнта злічаныя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць