У Расіі рэзка вырасла сутачнае захворванне на каранавірус — упершыню колькасць новых выпадкаў перавысіла 40 тысяч. Адначасова фіксуюць і рэкордную колькасць смерцяў, піша Бі-бі-сі.
За апошнія суткі ў Расіі выявілі 40 096 пацверджаных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі, паведаміў аператыўны штаб па барацьбе з каранавірусам. Памерлі, па звестках штаба, 1159 пацыентаў з COVID-19.
Абодва паказчыкі — рэкордныя за час пандэміі. Напярэдадні зафіксавалі 1123 смерці.
Сутачная смяротнасць абнаўляе максімум трэці дзень запар.
У аўторак штаб паведамляў аб 1106 смяротных выніках, а да гэтага максімум быў дасягнуты ў суботу — 1 075 памерлых. Больш за тысячу смяротных выпадкаў за суткі ў Расіі фіксуюць ужо дзясяты дзень запар.
Каментары