Улада

Лукашэнка зноў выказаўся пра імавернасць ваеннага канфлікту на мяжы з Беларуссю

Сёння на сустрэчы з генеральным пракурорам Расіі Ігарам Красновым у Мінску Аляксандр Лукашэнка расказаў пра «сітуацыю за заходнімі межамі Беларусі», піша БелТА.

БелТА

«Апошні факт (напэўна, і ў Расіі заўважылі): з нелегальнай міграцыяй палякі на мяжы з Беларуссю будуць змагацца з дапамогай танкаў «Леапард». Напэўна, вы здзівіцеся такому. Але як змагацца з танкамі супраць мірных жыхароў, я не ведаю. Проста шукаюць любую нагоду, каб прасунуць свае войскі бліжэй да нашых межаў. Чытай — межаў Саюзнай дзяржавы. Мы гэта ўсё бачым і, натуральна, будзем вельмі жорстка на гэта рэагаваць. Мы яшчэ пачакаем некаторы час, папярэдзім іх. А потым у нас ёсць, што пасунуць бліжэй да межаў. У нас, а тым больш у Расійскай Федэрацыі. Тут мы будзем дзейнічаць жорстка, не гледзячы ні на якую крытыку з іх боку. Мы ведаем, чаго яны хочуць», — заявіў ён.

26 кастрычніка падчас паездкі ў Ліду Лукашэнка ўжо выказваўся з нагоды становішча на заходніх рубяжах краіны. «Вы выдатна бачыце, вы тут больш на Захадзе, чым усе астатнія. І бачыце, што адбывалася і што ад нас хочуць. Учора ўжо «Леапарды» падкінулі да нашай мяжы — танкі», — заўважыў ён у размове за работнікамі бальніцы.

У сувязі з гэтым ён звярнуўся да памочніка — інспектара Гродзенскай вобласці Юрыя Караева: «Ты, Юра, глядзі тут (ты ж генерал, акрамя ўсяго іншага), што яны там робяць за межамі. Своечасова падказвайце. Нягоднікі крайнія. Баюся, каб яны вайнушку не развязалі тут».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска 1,5 года збірала манеты ў бутэльку з-пад газіроўкі1

Даверанай асобе лукашэнкаўскага спарынг-партнёра Улаховіча далі калонію па трох палітычных артыкулах4

Улады хочуць зрабіць Навагрудак горадам-музеем5

Перавозчыкі расказалі, за колькі часу цяпер праходзяць мяжу аўтобусы ў Польшчу і Літву

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?6

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць