Улада

Крыніцы: судзяць падпалкоўніка ваеннай разведкі, ён мог быць звязаны са злівамі размоваў высокапастаўленых чыноўнікаў

Як стала вядома «Нашай Ніве», у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме пачалі разглядаць справу ў дачыненні да падпалкоўніка галоўнага разведвальнага ўпраўлення міністэрства абароны Дзмітрыя Самсонава. Яго вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Самсонава затрымалі яшчэ ў 2020-м.

Гэта ч. 1 арт. 356 «Дзяржаўная здрада», ч. 1 арт. 375 «Мэтанакіраванае разгалошванне службовай таямніцы» і ч. 2 арт. 235 «Адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам». Максімальны тэрмін пакарання па артыкуле «Дзяржаўная здрада» — 15 год пазбаўлення волі.

Самсонаў, як вядома «Нашай Ніве», да восені 2020-га быў супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення ваеннай разведкі Мінабароны ў званні падпалкоўніка. Ён служыў у сакрэтнай частцы 15738. Гэтае ўпраўленне, апроч іншага, мае доступ да матэрыялаў, атрыманых КДБ, у тым ліку праслуховак. 

Крыніцы «Нашай Нівы» лічаць, што Самсонаў мог быць датычны да гучных зліваў перамоваў Эйсмант, Шакуты і Баскава восенню 2020-га. 

Скрыншот з сайта Вярхоўнага суда Беларусі

Родныя Самсонава не пацвярджаюць, але і не абвяргаюць гэтую тэорыю. 

«Затрымалі яго ўжо як год. Ці звязана гэта з палітычнымі падзеямі? Магчыма, магчыма, я магу ўявіць, але дакладна нічога не магу вам сказаць, мне нічога не кажуць, усё сакрэтна», — менавіта так адказала «Нашай Ніве» яго жонка на пытанне аб мужы. 

Нагадаем, пасля справы са злівамі размоваў Эйсмант, Баскава і Шакуты, затрымалі падпалкоўніка КДБ Аляксандра Храловіча.

Па версіі беларускіх уладаў, Храловіч атрымаў злівы нібыта спецыяльна інсцэніраванных перамоваў паміж Эйсмант і астатнімі. Пра гэта быў таксама зняты фільм на АНТ «Манкурты».

Чытайце таксама:

«Па неафіцыйнай інфармацыі, ён у СІЗА КДБ». У Мінску знік ветэран «Алмаза», спецыяліст па выбухоўках

Каментары

Цяпер чытаюць

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома74

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацыялагічнае даследаванне5

Наўседа: Сітуацыю з аховай Ціханоўскай занадта драматызуюць5

Беларуску прызначылі кіраваць замкам у Францыі1

Сікорскі: Вайну ва Украіне спыніць прасцей, чым канфлікт на Блізкім Усходзе7

У Іспаніі цела чалавека знайшлі ў кватэры праз 15 гадоў. Да таго яго ніхто не шукаў1

За ростам выкарыстання беспілотнікаў Расіяй ва Украіне стаяць кітайскія заводы5

ШІ-апакаліпсіс? Частка тэхналагічнай эліты гатовая да канца чалавецтва17

У ЗША анансавалі «вялікую заяву» па пастаўках зброі Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома74

Новая аблава: затрымалі дзясяткі сваякоў палітвязняў і тых, хто ім дапамагаў — што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць