Каханне і сэкс

«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА

На выхадных у барысаўскіх Печах праходзіла прысяга. Не зусім па стандартным раскладзе — падчас яе адзін з навабранцаў зрабіў прапанову рукі і сэрца сваёй дзяўчыне. Відэа моманту разляцелася па сацсетках. «Наша Ніва» знайшла гэтую пару.

Фота: скрыншот з відэа

Маладых людзей завуць Аліна і Дзяніс, ім 17 і 18 гадоў. Яны з Капыля. Дзяўчына вучыцца ў мясцовым каледжы на швачку і цырульніцу, хлопец скончыў каледж па спецыяльнасці электразваршчыка.

@katepina25

Печи 20.11.2021. Предложение руки и сердце..хочувреки

♬ Я тебя не отдам - SEREBRO

Пара разам два гады. Пачалі сустракацца пасля дня нараджэння Аліны. Прапановы рукі ў вайсковай частцы дзяўчына абсалютна не чакала.

«Усе стаяць за агароджай, чакаюць пачатку прысягі. І тут падыходзіць лейтэнант і кажа: «Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?». Я спачатку не зразумела, што гэта пра мяне. І мне мама хлопца кажа:«Ідзі, гэта цябе клічуць».

Бачу, што выходзіць мой хлопец. Узяў за рукі і кажа: мы з табой вельмі даўно, шмат што перажылі разам. Дастае пярсцёнак, становіцца на калена і прапануе: ты выйдзеш за мяне? А ззаду яму падаюць кветкі», — апісвае Аліна.

Фота з сацсетак

На прапанову яна пагадзілася. Прызнаецца, што пра заручыны яны раней думалі, але тут спантанна атрымалася. Дзяніс наогул рамантык. Родныя, кажа Аліна, іх рашэнню вельмі рады.

Сюрпрыз хлопец пачаў рыхтаваць яшчэ на провадах. Кіраўніцтва часці адразу дало згоду. Служыць Дзянісу паўтара года. Пасля ён разглядае варыянт застацца на кантракт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква4

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Усе навіны →
Усе навіны

«Жалезная заслона вакол нашай краіны». Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы25

«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai1

Кіраўніком брытанскай разведкі ўпершыню ў гісторыі стане жанчына — Блейз Метрэвелі1

Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет11

У Венецыі пратэстуюць супраць вяселля амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса4

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек2

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква4

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць