Здарэнні

«Разышоўся з дзяўчынай, каб не псаваць ёй жыццё». Асуджаны на хімію па «карагоднай справе» палітвязень збег з Беларусі

20-гадовы Ілля Ягораў вырашыў бегчы з краіны, пасля таго як атрымаў год і шэсць месяцаў «хіміі» па сумна вядомай брэсцкай «карагоднай справе». Пагаварылі з ім.

Затрымалі Іллю ў сакавіку 2021 года. Кажа, што для яго затрыманне было нечаканым. 

«Калі шчыра, я ўжо паспеў забыцца пра той карагод, тым больш, што прайшло паўгода. А тут я проста ехаў у бальніцу здаваць аналізы. Выйшаў з дому — і каля прыпынку мяне забралі невядомыя ў цывільным на цывільным аўто, — згадвае Ілля. — Адвезлі мяне ў Следчы камітэт, дапыталі, паказалі відэа. І адтуль — у ізалятар».

У СІЗА Ягораў правёў амаль паўгода. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Пасля, у жніўні, быў суд. 

«Спачатку я баяўся, што будзе калонія, гады тры. Але пасля стала вядома, якія прысуды выносяць па «карагодах», што большасць атрымлівае «хімію». Таму разумеў, што хутчэй за ўсё, «хімію» дадуць і мне. — кажа Ілля. — 30 жніўня я атрымаў 2 гады 6 месяцаў «хіміі» з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Тое, што мяне адпусцілі пасля прысуду, было нечаканасцю. Думаў, адвязуць назад у СІЗА, а адтуль ужо адправяць адбываць пакаранне».

Пасля ў Іллі быў час на апеляцыі і абскарджванне. З улікам часу, які ён правёў у СІЗА, на «хіміі» яму трэба было адбыць не два з паловай гады, а год і шэсць месяцаў.

«Я быў нязгодны з прысудам. Але спачатку думаў, што паеду адбываць пакаранне, вызвалюся і буду далей жыць спакойна. Праўда, калі пачаў цікавіцца ўмовамі на «хіміі», то меркаванне змянілася. Бо калі зарплата ў сто рублёў, і ты мусіш плаціць яшчэ за той «інтэрнат»…

Я ўзважыў усе «за» і «супраць» і вырашыў, што не хачу заставацца рабом сістэмы. І прыняў рашэнне бегчы, — кажа хлопец. — Жонкі ў мяне няма, дзяцей таксама, сам я сірата.

Адпаведна, нікога не маю. Была дзяўчына, але пасля майго выхаду на волю мы разышліся. Яна зусім маладая, 19 гадоў, а я разумеў, што хутчэй за ўсё, прыйдзецца бегчы з краіны… Гэта ў мяне нічога няма, а ў яе мама-тата.. Вырашыў не псаваць ёй жыццё».

Пра пабег Ілля расказвае коратка: «Бег сам. Знаёмыя давезлі да мяжы, далей перабіраўся». Сёння хлопец знаходзіцца ў Літве. 

«Акрамя рэчаў, з сабою нічога не было — толькі маленькі заплечнік, бо баяўся наткнуцца на беларускіх памежнікаў. Грошай таксама амаль не было, — кажа ён. — Цяпер буду атрымліваць статус бежанца, спрабаваць шукаць працу і неяк жыць. Але пакуль тут я адчуваю сябе больш вольным, чым было ў Беларусі. 

Шкадаванняў няма. Настальгія трохі прысутнічае — усё ж Беларусь мая радзіма, я там вырас, там засталіся сябры… Але ж, што было рабіць?»

Каментары

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА16

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

Святара, які раптоўна памёр 34-гадовым, цкаваў канал, звязаны з КДБ і МУС3

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА16

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць