У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
У цэнтры Львова кіяўлянка разам з саўдзельнікамі арганізавала фіктыўны пункт абмену валют з табліцай з курсамі, апаратам для пералічвання і фальшывымі грашыма. На кручок трапіўся мясцовы жыхар, які аддаў махлярцы 19 тысяч даляраў.
У паліцыю паскардзіўся мужчына, які распавёў, што 29 лістапада ў адным з абменных пунктаў Львова, на вуліцы Пад дубам, касірка ўзяла ў яго грошы для абмену і сышла разам з імі праз заднія дзверы. Прычым мужчына аддаў 19 тысяч даляраў.
Паліцыя зазначае, што махлярка выкарыстала парык чорнага колеру і падробленыя дакументы. Для пошуку патэнцыйных ахвяр жанчына давала анлайн-аб'явы пра абмен буйной сумы замежнай валюты, прапаноўваючы паніжаны курс.
Жанчыну затрымалі ў Кіеве, ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

Каментары