Свет

Польшча заявіла аб адсутнасці пагрозы выбуху на Ryanair з Пратасевічам

Следства прыйшло да высновы аб тым, што на борце экстранна пасаджанага ў Мінску самалёта Ryanair з экс-галоўрэдам Telegram-канала Nexta Раманам Пратасевічам не было пагрозы выбуху. Пра гэта паведаміла пракуратура Польшчы.

Дэпартамент па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі нацыянальнай пракуратуры Польшчы курыруе расследаванне пасадкі 23 мая 2021 года самалёта Ryanair у Мінску.

Падчас расследавання дапыталі пасажыраў і прадстаўнікоў авіякампаній. Быў усталяваны непасрэдны сведка падзей. Следчыя прыйшлі да высновы, што 23 мая ў дыспетчарскай у аэрапорце знаходзіўся супрацоўнік КДБ, які прыняў рашэнне аб пасадцы самалёта і быў на сувязі яшчэ з адным чалавекам, якому дакладваў аб усіх дзеяннях.

Заяўляецца, што самалёту не пагражала бомба. Паведамляецца, што пілот атрымаў інфармацыю аб пагрозе яшчэ да таго, як з'явіўся ліст пра выбухоўку, якая нібыта знаходзілася на борце самалёта.

«Дзеянні ў мінскім аэрапорце, у тым ліку паводзіны экстранных службаў і персанала аэрапорта, таксама сведчылі аб поўнай адсутнасці пагрозы. Уся гэтая сітуацыя была толькі падставай, каб прымусіць пілота прызямліцца ў Мінску», — сказана ў паведамленні пракуратуры Польшчы.

New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair

У Мінтрансе пракаментавалі публікацыю NYT пра пасадку самалёта Ryanair

Каментары

Цяпер чытаюць

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Зяленскаму давядзецца пайсці на здзелку9

«У Беларусі я пазбаўлены элементарных правоў». Былы журналіст лукашэнкаўскага пула Дзмітрый Семчанка выехаў з краіны17

У Барысаве васьмікласнік упаў з даху шматпавярховіка

«Думаў, мяжу закрыюць толькі на ўезд». Беларус расказаў, як вяртаўся на аўтамабілі з Еўрасаюза

Смарт-гадзіннікі школьнікам усё ж такі дазволілі

Расійскі пасол: Польшча яшчэ будзе апраўдвацца за закрыццё мяжы19

Крымінальная справа за ўхіленне ад службы ў войску не будзе вызваляць ад самой службы3

Эксперт патлумачыў літоўцам, чаму беларусы выбіраюць Літву і які гэта патэнцыял для будучыні7

Падчас расійскай атакі дронамі на Польшчу жылы дом мог быць пашкоджаны абломкамі польскай ракеты5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме6

Лабараторыі дзвюх краін пацвердзілі, што Навальнага атруцілі ў турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць