Беларуская вакцына ад COVID-19 будзе падрыхтаваная да масавага выкарыстання ў 2023 годзе. Пра гэта ў эфіры АНТ заявіў гендырэктар прадпрыемства «БелВітуніфарм» Сяргей Бальшакоў. Менавіта гэтае прадпрыемства пад Віцебскам і займаецца выпускам вакцыны.

Па словах Бальшакова, фінансуе праект стварэння ўласнай вакцыны дзяржава. Над яе вытворчасцю працуюць «Белмедпрэпараты», Міністэрства аховы здароўя і Акадэмія навук.
Цяпер вакцына праходзіць выпрабаванні. Пасля высвятлення яе бясшкоднасці вывучаць яе эфектыўнасць.
Сказаць, колькі будзе каштаваць вакцына, пакуль немагчыма, але Бальшакоў запэўнівае, што танней за вакцыны іншых вытворцаў. Да таго ж наяўнасць уласнай вакцыны прымушае канкурэнтаў зніжаць кошты на тэрыторыі, кажа Бальшакоў.
Нацыянальнай вакцынай абяцаў прышчапіцца Аляксандр Лукашэнка.
Каментары