Грамадства

Боўі, Босх, чабор і нават чэлес. Беларуска вяжа ўнікальныя швэдары і прадае па ўсім свеце

Сярод вязаных прац Святланы Станкевіч — вельмі шмат швэдраў з беларускімі сюжэтамі. Распыталі, як яна прыйшла да таго, каб пераносіць на іх тутэйшыя цытаты, узоры даматканак, карціны айчынных мастакоў і іншае.

Адна з прац Святланы: швэдр, які складаецца з узору Браслаўскай даматканкі і са словаў, блізкіх замоўцы.

Cвятлана расказвае, што цікаўнасць да вязання ў яе з’явілася яшчэ ў дзяцінстве, дзякуючы маці і бабулі.

«Мая маці і яе сястра-двайнятка нейкі час увогуле вязалі швэдры для часопісаў: гэта была такая праца ў той час. У нас дома было вельмі шмат часопісаў пра вязанне, і я ад іх проста не магла адарвацца! А потым папрасіла маці навучыць мяне гэтаму», — расказвае Святлана.

Святлана ў швэдры свайго аўтарства.

Маці паказала базу, і на аснове яе пачаліся ўжо ўласныя эксперыменты.

На стварэнне аднаго швэдра сыходзіць ад некалькіх дзён да двух тыдняў — усе залежыць ад складанасці ўзору і памераў.

У працэсе

«Мне даводзілася рабіць як нешта вельмі простае, так і вельмі складанае. І так павялося, што мне вельмі падабаецца ствараць менавіта складаныя, незвычайныя рэчы, бо гэта круты і надта творчы працэс.

Бываюць увогуле замовы, якія стоадсоткава супадаюць з маім настроем — нешта такое вось, што я і сама даўно хацела зрабіць, але не даходзілі рукі. Так, напрыклад, я вязала швэдр з сюжэтамі Босха, і з Дэвідам Боўі», — каментуе суразмоўца.

Акрамя цёплых, Святлана пачала вязаць і летнія рэчы — пакуль гэта для яе эксперыментальнае поле.

Адметна, што цягам апошняга года ў майстрыхі пачалі замаўляць усё больш рэчаў з чыста беларускімі сюжэтамі.

«Я і раней рабіла беларускія прынты на заказ — напрыклад, з сюжэтамі Язэпа Драздовіча. Але толькі апошнім часам запыт на айчыннае так узмацніўся. Я была вельмі радая замове з выявамі чабару, кардыгану, што ідэяй абапіраўся на выявы даматканак ў спалучэнні з беларускімі словамі. Мне падаецца, што глабальна такі запыт звязаны з асабістым пераасэнсаваннем таго, хто мы ёсць і жаданнем самаідэнтыфікавацца і пазіцыянаваць сябе як беларусаў. І я думаю, што гэты трэнд будзе мацнець. Мая ж задача як мастачкі — паказваць, як гэта можна рабіць праз вязанае адзенне».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Як стварыць радавод ці справіцца з выгараннем? Пачынаецца набор на бясплатныя анлайн-курсы ад «Нацыі лідараў»

У Белаазёрску адкрылі помнік беларускай крэветцы3

Легенда пра святога Пятра Міронавіча48

45 гадоў таму ў аўтакатастрофе разбіўся Пятро Машэраў23

Упершыню ў гісторыі жанчына можа стаць прэм'ер-міністрам Японіі4

Расійскі мастак знішчыў працу беларускай мастачкі на выставе ў Берліне24

Сыны «літоўскага шпіёна» адправілі Лукашэнку ліст. Тым часам усплылі новыя дэталі яго справы20

Змены ў закон: бяспраўнікаў падзеляць на некалькі катэгорый, а п'яных пешаходаў пачнуць штрафаваць без папярэджання3

У міліцыі пракаментавалі дзіўнае відэа з «дзявяткай» на беларускіх нумарах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму4

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць