Свет

Вялікабрытанія абвінаваціла Маскву ў імкненні прывесці да ўлады ва Украіне прарасійскага лідара. Называецца і канкрэтнае імя

Міністэрства замежных спраў Брытаніі называе кандыдатам Крамля на ролю кіраўніка Украіны былога дэпутата Вярхоўнай рады Яўгена Мураева, піша Бі-бі-сі.

У заяве кіраўніка брытанскага МЗС Ліз Трас гаворыцца, што «апублікаваная сёння інфармацыя пралівае святло на маштабы расейскай дзейнасці, накіраванай на падрыў Украіны, і дае ўяўленне пра мысленне Крамля».

Расея перакінула на мяжу з Украінай больш за 100 тысяч вайскоўцаў. На думку брытанскіх уладаў і іх партнёраў па НАТА, перакідка можа быць звязаная з падрыхтоўкай да маштабнага ўварвання расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны.

«Расея павінна знізіць эскалацыю, спыніць кампаніі агрэсіі і дэзінфармацыі і пайсці шляхам дыпламатыі, — гаворыцца ў паведамленні Форын-офіса. — Як неаднаразова заяўляла Вялікабрытанія разам з нашымі партнёрамі, любое ваеннае ўварванне Расеі ва Украіну будзе велізарнай стратэгічнай памылкай, за якую прыйдзецца заплаціць вельмі высокую цану».

Яўген Мураеў, імя якога прагучала ў заяве брытанскага МЗС — дэпутат двух скліканняў украінскага парламента (абіраўся ў 2012 і 2014 гадах). 45-гадовы палітык — былы сябра Партыі рэгіёнаў, цяпер — лідар партыі «НАШЫ».

Яўген Мураеў. Фота: Facebook.

Мураеў быў кандыдатам у прэзідэнты Украіны на выбарах 2019 года, аднак зняў сваю кандыдатуру на карысць Аляксандра Вілкула. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён не змог абрацца ў парламент. Гэты палітык неаднаразова выказваўся за пазаблокавы статус Украіны і дэцэнтралізацыю ўлады.

Пры гэтым супраць Мураева з 2018 года дзейнічаюць расейскія санкцыі. Ён іх звязвае са сваім канфліктам з кумам Пуціна Віктарам Медвядчуком.

«У маёй сям'і там арыштаваныя актывы. Як у брытанскіх спецслужбаў і Форын-офіса гэта спалучаецца з тым, што мяне нібыта хоча Расея прызначыць кіраўніком «акупацыйнага ўрада» - гэта пытанне да містэра Біна», — так Мураеў адрэагаваў на паведамленне брытанскіх уладаў.

Брытанскі МЗС сцвярджае, што некаторыя з прарасійскіх палітыкаў «кантактуюць з афіцэрамі расейскай выведкі, якія цяпер удзельнічаюць у планаванні нападу на Украіну».

МЗС Расіі назвала заяву афіцыйнага Лондана дэзінфармацыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася24

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў21

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дзе цяпер пракурорка Касьянчык, якой пасля 2020-га адмовіліся здаваць кватэру?11

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты9

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць