Улада

Споўнілася паўгода з моманту затрымання Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі

8 жніўня споўнілася паўгода з моманту затрымання ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.

Яны былі затрыманы 8 лютага. 18 лютага прадпрымальнікам было выстаўлена абвінавачанне на падставе арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» распачата справа на падставе арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўвання (арт. 13). Затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА № 1 Мінска.

З 16 красавіка па 16 ліпеня Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў самы кароткі тэрмін альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе.

Як паведаміў БелаПАН адвакат Аўтуховіча Павел Сапелка, яго падабаронны «вельмі павольна» выходзіць з галадоўкі. «На апошняй сустрэчы ён гаварыў, што яшчэ працягваў губляць вагу. Але зараз стан яго здароўя стабілізаваўся», — сказаў Сапелка.

Адвакат спадзяецца на хуткае завяршэнне папярэдняга расследавання, каб ён і яго падабаронны змаглі пачаць знаёміцца са справай.

«Сёння следства павінна вырашыць пытанне аб прадаўжэнні тэрмінаў утрымання прадпрымальнікаў пад вартай. Я чакаю, што следства будзе прадоўжана яшчэ на месяц», — сказаў Сапелка. Пры гэтым ён адзначыў, што адваката аб прадаўжэнні тэрмінаў утрымання пад вартай не інфармуюць — згодна з законам, знаёмяць з гэтым рашэннем толькі падабароннага.

Сяргей Пульша, БелаПАН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы14

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 8

Самую дарагую кватэру лістапада купілі ў доме, за прагляд жылля ў якім бралі 7 тысяч рублёў

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой3

Шасцікласніца з Віцебска дапамагла выратаваць пасажырку на борце самалёта

Дарадцы Ціханоўскай бачыліся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі на саміце АБСЕ10

Табун навагодніх коней: што можна купіць на Камароўцы ў снежні

Венгрыя заблакавала «план Б» па фінансаванні Украіны з боку ЕС10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы14

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць