ЗША пакуль не плануюць уводзіць беспалётную зону над Украінай, нягледзячы на заклік Зяленскага
Вашынгтон не збіраецца ўводзіць беспалётную зону над Украінай з-за рызыкі вайны з Расіяй, сказала прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі.

Джэн Псакі.
Да ўвядзення такой зоны прэзідэнт Украіны заклікаў на сённяшняй прэс-канферэнцыі.
«Калі вы не можаце закрыць неба зараз, то назавіце тэрмін, калі. Скажыце, якая колькасць людзей павінна выбухнуць, колькі рук, ног, галоў трэба, каб дастукацца да вас?», — сказаў Зяленскі.
Каментары