Свет

Асноўнае на гэты момант: расіяне бамбяць гарады, фарсіравалі раку Інгул. Пад Кіевам украінцы трымаюць абарону

Расійскі наступ працягвае буксаваць, таму расіяне працягваюць бамбёжкі гарадоў, каб зламаць дух украінцаў. 

Падбітая расійская БМД у Бучы, Кіеўская вобласць. Фота радыё «Свабода».

Генштаб УСУ апублікаваў зводку па стане на 24.00 6 сакавіка:

«Супернік працягвае наступальную аперацыю супраць Украіны, засяроджваючы асноўныя намаганні на акружэнні гарадоў Кіеў, Харкаў, Чарнігаў, Сумы і Мікалаеў, выхадзе на адміністрацыйныя межы ў Луганскай і Данецкай абласцях, стварэнні сухапутнага калідора з боку АР Крым у кірунку Марыупаль — Новаазоўск.

Канчатковай мэты на працягу адзінаццаці сутак акупацыйных дзеянняў захопнікі не дасягнулі.

Групоўка ворага перайшла да назапашвання рэсурсаў для штурму Кіева.

Адначасова акупанты не пакідаюць спробаў ажыццявіць падрыхтоўку да наступу на Палескім, Северскім, Данецкім, Таўрыцкім кірунках.

На Палескім кірунку праціўнік спрабуе ўзяць пад поўны кантроль гарады Буча і Ірпень і наблізіцца да сталіцы Украіны.

У раёне горада Ірпень вораг ажыццяўляе высоўванне танкавых і мотастралковых падраздзяленняў.

З тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз Чарнобыльскую зону адчужэння працягваецца пастаўка паліва ды іншых матэрыяльных сродкаў для акупацыйных войскаў.

На Северскім кірунку акупанты спрабуюць забяспечыць тактычную перавагу для выхаду да ўсходніх ускраін Кіева праз Браварскі і Барыспальскі раёны, а таксама ўстанаўлення кантролю над гарадамі Чарнігаў і Сумы.

Пасля нанясення падраздзяленнямі Узброеных сіл Украіны ўдараў у раёнах Новая Басань і Скрыпалі праціўнік панёс значныя страты, ажыццяўляе перадыслакацыю дадатковых сіл для папаўнення жывой сілы і тэхнікі.

На Таўрыцкім кірунку акупанты сіламі да трох БТГр вядуць наступ у кірунку горада Запарожжа. Ім удалося аднавіць рух цягнікоў па Антонаўскім чыгуначным мосце цераз раку Дняпро.

Акрамя таго, працягваецца прасоўванне падраздзяленняў праціўніка ў паўночна-ўсходнім напрамку ўздоўж ракі Інгул. БТГр фарсіравала раку і заняла населены пункт Кашпера-Мікалаеўку.

Групоўка сіл абароны Украіны працягвае весці абарончую аперацыю на Паўднёвым, Усходнім і Паўночным кірунках», — гаворыцца ў зводцы.

Генштаб таксама заявіў пра вызваленне Чугуева — райцэнтра ў Харкаўскай вобласці, які раней пасля цяжкіх бамбёжак часткова перайшоў у рукі расіян. Пад Харкавам расійскія войскі натыкнуліся на ўпартую абарону ўкраінскай арміі. Учора прэзідэнт Украіны надаў Харкаву, разам з Марыупалем, Валнавахай, Гастомелем, Херсонам і Чарнігавам званне «гарадоў-герояў».

Мінабароны Брытаніі заявіла, што паводле звестак брытанскай разведкі за выхадныя расійскія войскі амаль не прасунуліся. У гэтым брытанцы бачаць прыкметы таго, што расійскі наступ ідзе не па плане.

Работнікі ЖКГ замалёўваюць надпіс «Не вайне» на лёдзе ў Пецябургу, 6 сакавіка. Фота з сацыяльных сетак.

Украінскія вайскоўцы знайшлі ў захопленага ў палон афіцэра дакументы, якія сведчаць, што Расія чакала спынення супраціву праз два дні.

РФ з пачатку вайны выпусціла па Украіне 600 ракет і выкарыстала 95% сабраных на межах сілаў. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на высокапастаўленага чыноўніка міністэрства абароны ЗША.

Заходнія разведкі меркавалі, што Кіеў, Харкаў і Марыупаль падуць за 1—4 дні, але гэтага, на здзіўленне свету, не здарылася. Марыупаль працягвае біцца ў акружэнні. Харкаў і прадмесці Кіева трымаюцца пад жорсткімі абстрэламі, і нават лінію фронту вакол «ДНР» расіянам прарваць не ўдалося, на гэтым участку расійская армія наступае толькі ў фланг, з боку дзяржаўнай мяжы РФ і Украіны.

Аднак украінцы працягваюць ваяваць у сітуацыі поўнай перавагі Расіі ў паветры і ракетным узбраенні. Нягледзячы на просьбы Кіева, Захад не толькі не ўвёў над Украінай беспалётную зону, але і абмяжоўваецца ў пастаўках зброі супрацьтанкавай і супрацьверталётнай зброяй.

Шматтысячная акцыя за ўвядзенне беспалётнай зоны над Украінай адбылася каля Белага дома. Актыўны ўдзел у ёй узялі таксама беларусы ЗША. Фота Укрінфарм.

У той жа час СМІ паведамляюць аб прыбыцці ва Украіну першых брытанскіх добраахвотнікаў, ветэранаў арміі. Гэтым разам Захад у адказ на дзеянні Расіі ўсё часцей пачынае дзейнічаць тымі ж метадамі, што Масква. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць