Свет

Прэзідэнт Літвы — Блінкену: Калі хочам пазбегнуць Трэцяй сусветнай, мы павінны дапамагчы Украіне ўсімі магчымымі спосабамі

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам абмеркаваў пытанні бяспекі ў рэгіёне, у прыватнасці агрэсію Расіі супраць Украіны, адзначыўшы, што Украіне трэба дапамагаць усімі магчымымі спосабамі, у тым ліку вайскоўцамі.

Энтані Блінкен і Гітанас Наўседа. Фота: J. Stacevičiaus, LRT

Пра гэта паведамляе нацыянальнае літоўскае тэлерадыёвяшчанне LRT.

«Мы павінны дапамагчы Украіне усімі магчымымі спосабамі, у тым ліку і вайскоўцамі. Калі мы хочам пазбегнуць Трэцяй сусветнай вайны, мы павінны зрабіць гэта цяпер. Расія з'яўляецца доўгатэрміновай пагрозай для саюзнікаў НАТА і бяспекі Еўропы ў цэлым. Гэтая пагроза захаваецца незалежна ад заканчэння ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну. Мы павінны сур'ёзна падрыхтавацца да абароны», — сказаў Наўседа.

На сустрэчы абмяркоўвалася неабходнасць павышэння абароназдольнасці ў Балтыйскім рэгіёне, у тым ліку супрацьпаветранай, і падкрэслівалася важнасць узмацнення вайсковай прысутнасці ЗША ў Літве і краінах Балтыі. На думку кіраўніка дзяржавы, перад расійскай ваеннай пагрозай стратэгіі эфектыўнага стрымлівання ўжо недастаткова, яе неабходна замяніць стратэгіяй поўнай гатоўнасці да абароны. Літва гатовая прыняць ратацыйныя сілы ЗША на пастаяннай аснове, а таксама дадатковыя войскі ЗША, забяспечыўшы неабходную падтрымку.

Наўседа падкрэсліў, што для Літвы вельмі важна і ў далейшым развіваць стратэгічнае партнёрства з ЗША ў сферы бяспекі і абароны, забяспечваць хуткае выкананне сваіх абавязацельстваў у галіне нацыянальнай абароны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць