Грамадства

Па законах ваеннага часу: украінцы канфіскавалі 25 беларускіх фур пры спробе выезду з краіны

У выніку нападу Расіі на Украіну, які ажыццяўляецца ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, краіне была нанесеная гіганцкая матэрыяльная шкода. Саюзнікі Кіева замарожваюць расійскія актывы, частка гэтых сродкаў можа ў будучыні быць скарыстаная для кампенсацыі шкоды і аднаўлення разбуранай інфраструктуры і жылога фонду. Паколькі Беларусь у свеце разглядаюць як саўдзельніка агрэсіі, то і маёмасць беларускіх кампаній ва Украіне трапляе ў падобную сітуацыю. 

Як стала вядома «Нашай Ніве», у ноч на 8 сакавіка ў пункце пропуску «Ягодзін» на мяжы Украіны і Польшчы ўкраінскі бок канфіскаваў 25 фур з беларускімі нумарамі. 

«Пры спробе выехаць з Украіны беларускія фуры розных кампаній тармазіліся ў адстойніку, пасля чаго нам, кіроўцам, узброеныя пагранічнікі (ці, не ведаю, хто гэта быў) загадалі пакінуць машыны.

На нашы месцы селі толькі што прывезеныя для гэтага мясцовыя кіроўцы, і ўсё. Папер аб канфіскацыі не выдалі, сказалі — не да таго.

Я ўкраінцаў цудоўна разумею, чаму яны так дзейнічаюць, і чаму беларускія фуры канфіскаваныя. На словах патлумачылі, што тэхніка цяпер будзе працаваць у інтарэсах украінскай арміі.

Мяне толькі хвалюе, як даводзіць працадаўцу, што вось такое было, у разе, калі не далі папер аб канфіскацыі. Будзем дабівацца выдачы папер», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з кіроўцаў канфіскаваных фур.

Чытайце: Беларусь могуць прызнаць агрэсарам нароўні з Расіяй. Ці давядзецца тады плаціць рэпарацыі?

Каментары

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?12

«Гэта гучыць горда і статусна». Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта замежных моў пра перайменаванне ВНУ8

«За 500 рублёў ляцеў у Мінск з Магілёва на самалёце». Мінчук па парадку аб’ехаў усе месцы з беларускіх купюр4

Фінансаванне Starlink для Украіны не спыняць: у Польшчы праяснілі сітуацыю3

Апублікаваны доўгі спіс прэміі імя Ежы Гедройця6

Вуліцы Віленскія: чаму іх не было на Палессі і Падзвінні, але былі пад Оршай?15

Сібіга: Кіеў гатовы да сустрэч у любых фарматах і геаграфічных рэгіёнах1

Трамп заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным ядзернае раззбраенне

У Германіі настаўніца 16 гадоў знаходзілася на бальнічным і атрымлівала поўны заробак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала8

Рыту Дакоту абвінавацілі, што яна тэрмінова распрадала нерухомасць у Расіі амаль на $2 мільёны. Яна адказала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць