Грамадства

Мазырчук, 35 год, гадуе дачку: стала вядома асоба першага беларуса, які трапіў пад расійскую бомбу ў Корасцені

«Нашай Ніве» стала вядома асоба аднаго з тых беларусаў, якія пацярпелі ад расійскай бамбардзіроўкі ў Корасцені Жытомірскай вобласці — гэта 35-гадовы мазырчук Іван Рогаў. Такое імя называюць калегі па прафесіі, такога ж чалавека ў шпіталях Жытоміршчыны цяпер шукаюць сваякі. 

Чытайце: Ва Украіне пацярпелі два беларускія дальнабойнікі. Бамбілі з самалётаў, што прыляцелі з Беларусі

Пра стан Івана пакуль мала што вядома. Са словаў кіраўніка Корасценя Уладзіміра Маскаленкі, у выніку выбуху два беларусы атрымалі моцныя апёкі. Самалёты, якія бамбілі горад, прыляцелі з Беларусі.

Ён назваў іх «нежывымі», але вядома, што яны ўсё ж жывыя і знаходзяцца ў шпіталі, а за іх жыццё змагаюцца. 

Як Іван аказаўся ва Украіне? 

Там ён быў на сваёй машыне — вёз груз. 

Займацца ўласным бізнесам мужчына пачаў зусім нядаўна — пры канцы 2020-га адкрыў ІП, пачаў выконваць рэйсы ў інтарэсах розных кампаній. Гэта так і працуе ў лагістыцы, амаль як у таксі — прывозіш груз у адзін горад, а там шукаеш, што і куды везці ў зваротным кірунку. 

Так было і ў гэты раз. Іван павёз груз ва Узбекістан, а там знайшоў замову ва Украіну — краіну, зусім блізкую да яго роднага Мазыра. 

Вайна пачалася, пакуль ягоны груз быў на ўкраінскай мытні. 

Калі стала ясна, што расійскія ракеты ляцяць з тэрыторыі Беларусі, стаўленне да беларусаў пастрожылся. 

«У Івана забралі дакументы, ключы ад машыны і мабільнік — усё для праверкі, як у беларуса. Ключы хутка аддалі, а вось дакументы і мабільнік — не. Службовец, што забіраў, некуды знік, вось ён чакаў, пакуль яны скончаць праверку і ўсё вернуць, каб спрабаваць праехаць далей», — вось як знаёмыя з сітуацыяй апісваюць хаду падзей да падзення расійскай бомбы. 

Іван Рогаў жанаты, мае 13-гадовую дачку. Сваякі спадзяюцца, што тыя, каго «пахавалі» яшчэ пры жыцці, змогуць выкараскацца. 

Нагадаем, трагедыя адбылася на тэрыторыі былога малаказавода. У дванаццаць гадзін ночы 9 сакавіка пачаўся моцны абстрэл. 

Наступствы авіяўдару

Па словах кіраўніка горада Уладзіміра Маскаленкі, горад бамбілі расійскія самалёты, якія вылецелі з беларускіх аэрадромаў.

«Вынікі абстрэлу з самалётаў вы можаце ўбачыць: фактычна разбураныя ўсе памяшканні. На жаль, ёсць загінулы, два чалавекі аказаліся ў бальніцы з вельмі значнымі апёкамі, якія не сумяшчальныя з жыццём, таму фактычна трое загінулых людзей. Два з іх — беларусы, якія машынамі стаялі тут, папрасіліся на перыяд, пакуль будуць выязджаць. І яны не ведалі, што якраз з беларускіх аэрадромаў выляцяць расійскія самалёты і будуць бамбіць горад Корасцень», — расказаў Уладзімір Маскаленка.

«Адзін памёр, але целы так абгарэлі, што не ясна хто». Стала вядома асоба другога беларускага дальнабойшчыка, які трапіў пад бомбы

Канфіскавана 130 фур, сотня беларусаў не можа выбрацца з-пад абстрэлаў: бязрадасны лёс дальнабойшчыкаў ва Украіне

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць