Свет

«Я застаюся ў Кіеве да апошняга». Артыст Андрэй Данілка — пра вайну ва Украіне і знаёмства з Пуціным і Лукашэнкам

Народны артыст Украіны Андрэй Данілка (гледачу больш вядомы як Верка Сярдзючка) застаецца ў Кіеве. У інтэрвʼю «Настоящему времени» ён распавёў пра асабістае знаёмства з Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам і што пра іх думае.

Андрэй Данілка цяпер знаходзіцца ў Кіеве, нікуды не зʼехаў. «Жыву на Хрэшчаціку, як і жыў. Мы ў падʼездзе знаходзімся практычна адны, слухаем сірэны», ‒ сказаў ён.

На пытанне, ці не страшна яму, бо з Кіева, паводле мэра горада Віталь Клічко, з’ехаў кожны другі, Данілка адказаў:

‒ Не, мне не страшна. Я застаюся ў Кіеве да апошняга. Я веру ў добрае ўсё роўна. Я лічу, што вораг у асобе Пуціна разлічвае, каб людзі беглі, каб людзі кідалі дамы. Я не дастаўлю ім гэтага задавальнення.

У размове з журналістам Данілка ўзгадаў Лукашэнку.

‒ Лукашэнка, як усе разумеюць, чалавек залежны, і ён проста ў палоне ў Пуціна, бо Пуцін яму дапамог застацца ва ўладзе. Але малоць такое, што «Украіна павінна была напасці на Беларусь» і «які малайчына Пуцін, што напаў першым»…

‒ Вы ж напэўна знаёмыя асабіста з Лукашэнкам?

‒ Я і з Пуціным знаёмы асабіста.

‒ Змянілася ўяўленне пра іх?

‒ Я выступаў як артыст, гэта быў іншы час. Мы накіроўваем усё, каб парадаваць публіку. Я выступаў на «Славянскім базары». Так, там быў танец з Лукашэнкам, але я ў жыцці не мог падумаць, што можа быць такая сітуацыя.

Тое ж самае з Пуціным. У мяне была адзін раз сустрэча з ім, была такая цікавая гісторыя. Калі захочаце ‒ паглядзіце ў інтэрнэце, не хачу пераказваць. На мяне ён зрабіў вельмі станоўчае ўражанне, прыемнае. Мне здалося, што яму нават крыху няёмка, як быццам ён саромеецца. Але я разумею, што гэта памылковая гісторыя.

Я ўчора быў такі заведзены. Я прыйшоў і думаю: «Што адбываецца з Пуціным?» І я разумею для сябе, што гэта трагедыя закамплексаванага чалавека, якога ўсё жыццё чмырылі. Удумайцеся, невыпадкова ў яго была мянушка «Недакурак» або «Бледная моль». Ізноў жа, паглядзіце гэтыя ўсе фатаграфіі з голым тулавам, гэта самалюбаванне, гэта даставанне амфар, лётанне са стэрхамі. Мне здаецца, ён у нейкім прыдуманым свеце жыве. Цяпер рэальна гэта трагедыя. Калі б ён ведаў, што будзе такая сітуацыя, ён бы ў жыцці гэтага не зрабіў.

— Як для вас змяніўся ўкраінскі прэзідэнт? Вы ж, напэўна, таксама сустракаліся мноства разоў, калі ён быў яшчэ артыстам. Чакалі ад яго такой сілы і мужнасці, якой зараз захапляецца ўвесь цывілізаваны свет?

— У яго, напэўна, таксама быў такі момант — ён сабе ўсё ўяўляў інакш. Ён вельмі памяняўся, і ён вельмі добра сябе паводзіць, вельмі добрае трымаецца, і я яго падтрымліваю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскі вайсковец не здаў шпіёнку Кардаш у СБУ, бо закахаўся. А яна апісвала яго куратару «мой лох»

Украінскі вайсковец не здаў шпіёнку Кардаш у СБУ, бо закахаўся. А яна апісвала яго куратару «мой лох»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з 1 лютага павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій4

Ці можа начальнік прымусіць прыбіраць снег? Адказвае юрыст1

Лявон Халатран распавёў пра свой новы бар

КДБ спрабаваў завербаваць праваабаронцу Алену Танкачову. Яе дэпартавалі з Беларусі11

Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую9

Дзе было найхаладней у краіне гэтай ноччу

20‑гадовая дзяўчына прыехала ў Мінск на працу і знікла. Яе не могуць знайсці ўжо больш за тыдзень11

У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску31

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскі вайсковец не здаў шпіёнку Кардаш у СБУ, бо закахаўся. А яна апісвала яго куратару «мой лох»

Украінскі вайсковец не здаў шпіёнку Кардаш у СБУ, бо закахаўся. А яна апісвала яго куратару «мой лох»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць