СБУ спрагназавала, што расійская прапаганда апраўдае абстрэл Святагорскай лаўры супрацьстаяннем «нацызму». І патрапіла ў кропку
Паведамляючы пра авіяналёт на Святагорскую лаўру на Данеччыне, Служба бяспекі Украіны задалася пытаннем: «Цікава, як расійская прапаганда апраўдае гэты бесчалавечны ўчынак? Раскажа, што Лаўра стала агменем нацызму, а святары пераапранутыя баевікі?»
Адказу чакаць доўга не давялося, і прагноз практычна спраўдзіўся. Расійскае Міністэрства абароны заявіла:
«У населеным пункце Нікольскае баевікі нацбатальёна «Айдар», абсталяваўшы агнявыя пазіцыі проста на тэрыторыі праваслаўнага Свята-Успенскага Мікола-Васільеўскага манастыра, трымалі ў закладніках каля 300 мірных жыхароў і манахаў.
Пры вызваленні гэтага населенага пункта расійскімі падраздзяленнямі частка нацыяналістаў знішчана, астатнія рассеяныя. Закладнікі і будынкі манастыра не пацярпелі».
Між тым, як паведамлялася на сайце Украінскай праваслаўнай царквы:
«Як адзначылі ў Святагорскай лаўры, 12 сакавіка падчас абстрэлу горада з-за выбуху выбуховага прыстасавання каля манастыра ад выбуховай хвалі было пашкоджана памяшканне лаўры, дзе жылі браціі манастыра і шматлікія бежанцы».
Амаль усе вокны былі выбітыя, будынкі разбураныя ў рознай ступені.
Некалькіх параненых даставілі ў бальніцу ў Святагорск, астатнія праходзяць лячэнне ў манастыры.
Каментары