Грамадства

280 беларускіх фур не могуць выехаць з Украіны

Пра колькасць дальнабойшчыкаў, што не могуць вярнуцца ў Беларусь, паведаміла МЗС.

«Каля 280 беларускіх грузавых аўтамабіляў працягваюць знаходзіцца на тэрыторыі Украіны і не могуць выехаць. Акрамя таго, у пунктах пропуску з сумежнымі ёй дзяржавамі ЕС (Венгрыя, Румынія, Славакія) працягвае таксама назапашвацца грузавы аўтатранспарт з кіроўцамі — грамадзянамі Рэспублікі Беларусь», — пракаментаваў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз БелТА.

Ён дадаў, што 143 экіпажам беларускіх велікагрузаў удалося вярнуцца ў Беларусь — на аўтамабілі ці пешшу. Зазначыў таксама, што яны пастаянна фіксуюць выпадкі канфіскацыі аўтамабіляў.

«Дадаткова вядзем працу па лініі сумежных з Украінай дзяржаў ЕС, у аператыўным рэжыме ажыццяўляюцца перамовы з адпаведнымі памежнымі органамі для забеспячэння транзіту беларускіх транспартных сродкаў праз тэрыторыю Еўрапейскага Саюза. Мы не спыняемся шукаць магчымыя і ўзаемапрымальныя шляхі, спосабы і механізмы вырашэння сітуацыі, спрабуем выпрацаваць алгарытм, які задаволіць усіх зацікаўленых», — сказаў Глаз.

Канфіскавана 130 фур, сотня беларусаў не можа выбрацца з-пад абстрэлаў: бязрадасны лёс дальнабойшчыкаў ва

Мазырчук, 35 год, гадуе дачку: стала вядома асоба першага беларуса, які трапіў пад расійскую бомбу ў Корасцені

«Адзін памёр, але целы так абгарэлі, што не ясна хто». Стала вядома асоба другога беларускага дальнабойшчыка, які трапіў пад бомбы

Каментары

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць