Грамадства

Беларускі спецназ у цывільным будзе ахоўваць чыгуначныя шляхі перасоўвання расійскай вайсковай тэхнікі

Ад заўтра спецназ унутраных войскаў будзе ахоўваць чыгунку на поўдні Рэспублікі Беларусь (Гомельская і Брэсцкая вобласць).

Патрулі будуць хадзіць у цывільным адзенні, пры сабе мець зброю і рацыі з GPS-трэкерамі. Пражыванне плануецца ў палатках недалёка ад чыгуначнай інфраструктуры, паведамляе @belzhd_live.

Гэтая навіна яўна звязаная з небяспекай дыверсій на чыгунцы, якія пасля ўварвання Расіі ў Украіну час ад часу ладзяць грамадзяне Беларусі.

Пасля пачатку вайны затрымалі мінімум восем беларусаў за падазрэнне ў зрыве графіку руху расійскіх цягнікоў са зброяй і датычных да фізічнага пашкоджання інфраструктуры чыгункі ў Беларусі. Тэлеграм-канал «Live. Сообщество железнодорожников Беларуси» 6 сакавіка пісаў, што з-за дыверсій («рэйкавай вайны») і кібер-нападаў на інфраструктуру Беларускай чыгункі па Беларусі перасталі пераганяць арганізаваныя вайсковыя эшалоны з тэхнікай і боепрыпасамі расійскіх войскаў.

Пра адну з апошніх сур'ёзных акцый такога кшталту стала вядома 16 сакавіка. На перагоне Даманава — Лясная (Брэсцкае аддзяленне) былі знішчаныя прылады аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ, а на перагоне Фарынава — Загацце (Віцебскае аддзяленне) — рэлейная шафа СЦБ. У выніку акцый, як сцвярджаецца, парушаны графік руху цягнікоў, у тым ліку ваеннага прызначэння. Адказнасць за яе ўзяла на сябе арганізацыя BYPol. 

А літаральна сёння ў Оршы за пашкоджанне чыгуначных шляхоў затрыманы мясцовы супрацоўнік чыгункі. На праўладным телеграм-канале з ім з'явілася «пакаяльнае» відэа. Аднак твар мужчыны не паказалі, а прозвішча не назвалі. Сам затрыманы на відэа «прызнаўся», што скраў цягу ручнога тормазу на грузавым вагоне.

Чытайце таксама:

BYPOL узяў адказнасць за чарговую дыверсію на чыгунцы

Жыхары Стоўбцаў: Выязныя групы ГУБАЗіК і СОБР другі тыдзень тэрарызуюць мясцовых

З пачатку вайны затрымалі мінімум 8 «рэйкавых партызанаў». Што вядома пра «рэйкавую вайну» ў Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі13

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасля Новага года можам апынуцца на вуліцы». Наведаліся ў шэлтар, які дае дах над галавой палітвязням, вымушаным пакінуць Беларусь10

31 жніўня быў самым цёплым днём лета1

Ізраіль заявіў пра ліквідацыю прэс-сакратара ХАМАС Абу Убэйды

Затрымалі падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія2

Польскія байкеры, якім пасля акцыі памяці забаранілі ўезд у Расію, наведалі Курапаты9

Беларускія памежнікі слухалі прэс-канферэнцыю Урсулы фон дэр Ляен і Дональда Туска20

«Прыгожая і дастойная лэдзі!» Боты шалёна хваляць Абельскую30

Што з рукой у кіраўніка Магілёўскай вобласці Ісачанкі?4

«Легалізацыя за два дні». Чаму айцішнікі з'ехалі з Польшчы ў Ірландыю і Узбекістан5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі13

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць