Грамадства

Васкрасенcкі ў мілітары і вядучы Азаронак. Вось як выглядаў праўладны пікет каля ўкраінскай амбасады ў Мінску

Каля ўкраінскай амбасады ў Мінску прайшоў праўладны пікет. Мерапрыемства было нешматлюднае, вядоўцам выступіў Рыгор Азаронак.

Фоты: праўладныя каналы

Заяўлялася, што гэта акцыя ў падтрымку ўкраінскага народа, але потым Азаронак агучыў, што людзі прыйшлі выказацца «супраць нацыcцкай улады ва Украіне». Некаторыя трымалі ў руках плакаты з перакрэсленай абрэвіятурай НАТА і фота дзяцей Данбаса. Таксама былі сцягі ліберальна-дэмакратычнай і камуністычнай партый.

З вядомых праўладных персон на пікеце заўважаныя дэпутат Алег Гайдукевіч і Юрый Васкрасенскі ў вайсковай куртцы. 

Пад агароджу амбасады пад'ехаў бульдозер з бульбай у каўшы як адказ на «30 срэбранікаў» ад украінскага галоўнага памежніка. Іх уручылі для старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Анатоля Лапо за тое, што з беларускай тэрыторыі расійскія войскі ўвайшлі ва Украіну.

Учора, нагадаем, 11 супрацоўнікаў беларускай амбасады пакінулі Украіну.

Усе беларускія дыпламаты пакінулі Украіну

Беларускаму паслу ва Украіне перадалі 30 сярэбранікаў ВІДЭА

Каментары

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўчанка расказаў пра магчымыя змены ў прыёме даляраў2

Трамп: Нянавісць паміж Зяленскім і Пуціным — непасцігальная11

Зяленскі: Найбольш эфектыўныя санкцыі — гэта агонь на расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, тэрміналах, нафтабазах3

Нарвежская афера Крамля: як ценявы флот Расіі атрымліваў фальшывыя страхоўкі9

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца11

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім13

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць