Свет

Пяскоў: Расія панесла значныя страты падчас вайны супраць Украіны

Расія панесла значныя страты падчас вайны супраць Украіны, заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю брытанскаму выданню Sky News. У асноўным ён пераказаў падчас яго звычайныя тэзісы расійскай прапаганды, але нешта пратачылася і арыгінальнага.

Паміж Пясковым і журналістам выдання адбыўся наступны дыялог:

Журналіст: Вы страцілі тысячы салдат, 6 генералаў, сотні танкаў. Гэта прыніжэнне?

Пяскоў: Не, гэта няправільнае разуменне таго, што адбываецца.

Журналіст: Што няправільнага ў тым, што я сказаў?

Пяскоў: Амаль усё, амаль усё.

Журналіст: Окей, але вы страцілі тысячы чалавек?

Пяскоў: Так, у нас значныя страты, гэта велізарная трагедыя для нас. Але наконт двух рэгіёнаў, то адступленне ад Кіева і Чарнігава — гэта жэст добрай волі падчас перамоваў. Гэта быў акт добрай волі, каб зняць напружанне з гэтых рэгіёнаў і паказаць, што Расія гатовая стварыць камфортныя ўмовы для працягу перамоваў.

Нагадаем, што згодна з апошнімі звесткамі Мінабароны Расіі, ва Украіне загінуў 1 351 расейскі вайсковец і 3 825 атрымалі раненні.

Таксама Пяскоў сказаў, што, маўляў, адной з мэтаў «спецаперацыі» было прадухіленне Трэцяй сусветнай вайны. Паводле яго слоў, Украіна пасля ўступлення ў НАТА магла б напасці на Расію, і тады альянсу, які валодае ядзернай зброяй, прыйшлося б абараняць Украіну.

Крэмль спадзяецца на хуткае завяршэнне вайны ва Украіне. Маўляў, расейскія вайскоўцы «робяць усё, што ў іх сілах, каб давесці да канца спецаперацыю. Мы спадзяемся, што ў бліжэйшыя дні, у агляднай будучыні, гэтая аперацыя дасягне сваіх мэтаў або скончыцца перамовамі».

Таксама Пяскоў заявіў, што не лічыць уступленне Швецыі і Фінляндыі ў НАТА экзістэнцыяльнай пагрозай для Расіі. Хоць Фінляндыя з Расіяй непасрэдна мяжуе.

Каментары

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі13

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»9

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць