Свет

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 217 чалавек і 18 кампаній. У спісе Ратэнберг, Дзерыпаска і дочкі Пуціна

Рада ЕС прыняла рашэнне ўвесці абмежавальныя меры ў дачыненні да яшчэ 217 фізічных і 18 юрыдычных асоб у адказ на агрэсію Расіі супраць Украіны. Падрабязнасці па пятаму пакету санкцый надрукаваныя ў афіцыйным часопісе Еўрасаюза.

Сярод гэтых 217 чалавек — высокапастаўленыя крамлёўскія чыноўнікі, алігархі, такія як Мошэ Кантар, Барыс Ратэнбэрг і Алег Дзерыпаска, іншыя вядомыя бізнэсоўцы, якія працуюць у ключавых сектарах эканомікі, а таксама супрацоўнікі крамлёўскай прапаганды.

Сярод пакараных прапагандыстаў апынуліся вялікія начальнікі: гендырэктар ВГТРК Алег Дабрадзееў, гендырэктар ТАСС Сяргей Міхайлаў, гендырэктар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін, галоўрэд «Маскоўскага камсамольца» Павел Гусеў, прэзідэнт медыяхолдынга «Чырвоная зорка» Аляксей Піманаў, галоўны рэдактар часопіса «Нацыянальная абарона» Ігар Каротчанка, гендырэктар тэлеканала «Санкт-Пецярбург» Аляксандр Малькевіч.

Што тычыцца юрыдычных асоб, то санкцыі ўведзеныя супраць кампаній, вытворчасць і тэхналогіі якіх непасрэдна звязаныя з расійскай агрэсіяй ва Украіне — канцэрна «Калашнікаў», «Дзяржаўнай транспартнай лізінгавай кампаніі», «Аб'яднанай рухавікабудаўнічай карпарацыі», а таксама супраць кампаніі «Рускія машыны» і некалькіх суднабудаўнічых прадпрыемстваў.

Агулам абмежавальныя меры ЕС цяпер прымяняюцца да 1091 фізічнай асобы і 80 арганізацый.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся6

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў12

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць