Інтэрнэт і СМІ

Прапагандыст Ігар Тур: Я крыху расіст, Украіна — не дзяржава

Фэйсбук часова заблакаваў прапагандыста Ігара Тура. На што той пакрыўдзіўся і напісаў усё, што думае, пра Украіну, Крым, геяў і нават фемінізм.

Фота: Інстаграм

Пост, пасля якога вядучы АНТ трапіў у бан, меркавана, тычыўся ўкраінскіх вайскоўцаў. Тур напісаў, што далі б яму ў рукі аўтамат, «ніводзін мускул бы не задрыжаў».

Сацсетка схавала допіс, патлумачыўшы, што ён парушае нормы ў дачыненні гвалту і падбухторвання. А таксама забараніла Туру публікаваць пасты і каментарыі на тры дні.

«Ваша дэмакратыя — гаўно», — злуецца ў адказ прапагандыст у сваім тэлеграм-канале. І працягвае спавядацца:

«Я не люблю геяў. Я не расіст (ладна, крыху расіст), але чорны — чорны, таму што ў яго такі колер. Бясполая істота — гэта ненармальна, мода ваша — безгустоўны адстой, фемінізм прыдуманы непрыгожымі жанчынамі, Крым і Данбас — расійскія, Украіна — не дзяржава, а Байдэн — стары».

«Генацыд рускага народу, Расія не мела выбару»: што транслююць беларускія рэгіянальныя чыноўнікі і СМІ

«Яго дзяўчынай была нейкая ўплывовая лукашэнкаўка». Ігар Тур раней рэкламаваў «Гонар», а цяпер стаў прапагандыстам

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дубай стаў новай сусветнай сталіцай OnlyFans8

Фядута ходзіць з кіёчкам і з суправаджэннем, яго часта вывозяць у Рэспубліканскі турэмны шпіталь — сэрца5

«Самая няўдалая віза для іміграцыі». Ці хвалююцца айцішнікі з-за новага ўказа Трампа?5

Вызвалены відэааператар «Белсата» Вячаслаў Лазараў: Каб абараніць жонку, браў усю віну на сябе. Але і яе пакінулі ў СІЗА

У Магілёве дзед у кавярні даў кіем па галаве мужчыну, што груба і гучна сварыўся з жонкай4

«Усё хутка разваліцца — а мы тут жывём». Жыхары барака ў Рэчыцы звярнуліся да Лукашэнкі3

Трамп прызнаў Антыфа тэрарыстычнай арганізацыяй21

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны26

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць