Расія не спраўляецца з маштабным пажарам у Сібіры, таму што вайскоўцы і самалёты — на вайне
Пажары ў Сібіры ўжо ўдвая большыя, чым летась, і сталі бескантрольнымі, паколькі расійскія вайскоўцы, якія звычайна змагаюцца з імі, цяпер на вайне ва Украіне, піша The Independent.
Аднак сёлета пажары сталі больш распаўсюджанымі, паколькі многія ваенныя ратавальнікі былі адпраўленыя ва Украіну.
Даследчыца клімату з Універсітэта Маямі ў штаце Агаё Джэсіка Макарці тлумачыць, што для барацьбы з пажарамі ў Сібіры часта патрэбныя вайсковыя самалёты, таму сумнеўна, што ў Расіі яны будуць нават летам, калі вайна будзе працягвацца.
Таксама, па яе словах, Пуціну прыйдзецца выбіраць — альбо больш пажараў у Сібіры, альбо прыйдзецца забраць частку самалётаў і ваенных з вайны ва Украіне.
Каментары