Свет

Бундэстаг прагаласаваў за пастаўкі цяжкага ўзбраення Украіне

Нямецкі бундэстаг пераважнай большасцю галасоў прагаласаваў за пастаўкі цяжкага ўзбраення Украіне.

Ніжняя палата парламента ФРГ пераважнай большасцю галасоў ухваліла ініцыятыву аб пастаўках цяжкага ўзбраення ў інтарэсах Украіны, паведамляе Reuters.

«Разам з шырокай эканамічнай ізаляцыяй і блакадай Расіі ад міжнародных рынкаў, найбольш важным і эфектыўным сродкам спыніць ваенныя дзеянні з'яўляецца актывізацыя і паскарэнне паставак эфектыўнай зброі і складаных сістэм, уключаючы цяжкае ўзбраенне», — гаворыцца ў законапраекце.

Па словах віцэ-прэзідэнта Бундэстага Вольфганга Кубіцкі, законапраект быў падтрыманы як трыма партыямі нямецкай кіруючай кааліцыі, так і апазіцыйнымі кансерватарамі, і быў прыняты 586 галасамі «за», 100 — «супраць», сем дэпутатаў устрымаліся.

Такім чынам Нямеччына перадасць Украіне цяжкае ўзбраенне, у прыватнасці, зенітную самаходную ўстаноўку «Гепард», якая можа паражаць паветраныя цэлі на вышыні да 3 км.

Да гэтага яна пастаўляла Украіне процітанкавую зброю, гранаты, беспілотнікі, сродкі абароны і боепрыпасы з прамысловых запасаў. Самым цяжкім узбраеннем былі 12 мінамётаў са стральбой да 7 кіламетраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку8

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА2

У Магілёве зрабілі «здаровы» грыльяж з прарошчанай зялёнай грэчкі — хочуць замяніць імпартныя батончыкі3

У Мінску мужчына пакінуў здымачную групу без электрычнасці — скраў генератар7

Неацэнныя каштоўнасці скрадзеныя за 7 хвілін. Новыя падрабязнасці абрабавання Луўра7

Газаперапрацоўчы завод у Арэнбургу спыніў прыём сыравіны з Казахстана пасля ўдару дронамі1

Абрабаваны Луўр3

Якія новыя месцы добраўпарадкуюць у Кастрычніцкім раёне сталіцы

Былы дырэктар Ліцэя БДУ расказаў, як Коля Лукашэнка нечакана яму дапамог8

Нікаля Сарказі будзе адбываць пакаранне ў адзіночнай камеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку8

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць