Грамадства

Сацыял-дэмакрат Уладзімір Севярын і Кацярына Гібкая атрымалі па 1,5 гады калоніі

Былы міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Уладзімір Севярын атрымаў 1,5 гады калоніі агульнага рэжыму па ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамілі ягоныя аднапартыйцы. Разам з ім па той жа справе судзілі Кацярыну Гібкую, якая атрымала той жа тэрмін.

Уладзімір Севярын

Такое рашэнне сёння, 14 мая 2022 года, вынес суд Ленінскага раёна горада Мінска.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, сілавікі затрымалі Севярына разам з ягонай дзяўчынай 21 кастрычніка 2021 года. Яго спачатку вялі па крымінальнай справе аб тэрарызме, але пасля абвінавачванне перакваліфікавалі на грубае парушэнне парадку (артыкул 342 КК).

Вядома, што дзяржабвінавачванне запрошвала для Севярына два гады калоніі, таму тут аказаўся дастаткова рэдкі для цяперашняга беларускага «правасуддзя» выпадак, калі суд даў менш, чым прасіў пракурор.

Разам з Севярынам судзілі і палітзняволеную Кацярыну Гібкую, арыштаваную разам з ім. Суддзя Таццяна Шоцік вынесла ёй тыя ж 1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Кацярына Гібкая

Кацярыне і Уладзіміру не будуць залічаныя ў тэрмін дні, якія яны правялі ў СІЗА КДБ. Таму ў тэрмін адбытага пакарання ім залічылі толькі дні з 16 снежня, калі іх перавялі ў СІЗА на Валадарскага. Такім чынам, хлопцу і дзяўчыне засталося правесці ў калоніі крыху больш за 10 месяцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць