У Беларусь з двухдзённым візітам прыбывае віцэ‑прэм’ер Дзяржсавета Кітая Хуэй Лянюй
28 жніўня ў другой палове дня з двухдзённым візітам у Беларусь прыбывае віцэ‑прэм’ер Дзяржаўнага савета Кітая Хуэй Лянюй.
Яго прылёт запланаваны на 16.40, а ў 19.00 плануецца сустрэча Лянюя з прэм’ер‑міністрам Беларусі Сяргеем Сідорскім.
Як паведамілі БелаПАН у пасольстве Кітая ў Беларусі, Лянюй таксама мае намер наведаць Брэст і сустрэцца са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Канстанцінам Сумарам.
Асноўная мэта візіту кітайскага віцэ‑прэм’ера ў Беларусь — абмеркаванне пытанняў гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары