Культура33

Фабрыка каляровага друку павялічвае выпуск прадукцыі па-беларуску

Па словах кіраўніка прадпрыемства Яўгена Малашэвіча, дзённікі на роднай мове разыходзяцца ўмомант.

Па словах кіраўніка прадпрыемства Яўгена Малашэвіча, дзённікі на роднай мове разыходзяцца ўмомант.

З кожным годам Мінская фабрыка каляровага друку — адно з лепшых паліграфічных прадпрыемстваў Беларусі — павялічвае выпуск выданняў і тавараў на беларускай мове, з дзяржаўнай і нацыянальнай сімволікай.

Вось што расказаў галоўны рэдактар фабрыкі Яўген Малашэвіч: «Мінская фабрыка каляровага друку ў гэтым годзе працягвае добрую традыцыю друкавання школьных тавараў на беларускай мове. Маюцца на ўвазе дзённікі, розная папярова-чыставая прадукцыя — сшыткі, дзённікі для заняткаў у музычных школах і г.д. Гэта ўсё скарыстоўваецца з даволі вялікім поспехам.

Цяпер на ўсіх узроўнях многа гавораць аб назапашванні на складах прадпрыемстваў краіны свабоднай прадукцыі, дык вось гэта не тычыцца тавараў нашай фабрыкі, аб якіх я гавару.

Напрыклад, у мінулым годзе беларускамоўных дзённікаў мы выдалі з пэўнымі нават цяжкасцямі (таму што гэта патрабуе доўгіх узгадненняў з Міністэрствам адукацыі) 25 тысяч. Яны разышліся ўмомант. У гэтым годзе надрукавалі ўжо 75 тысяч — яны зноў хутка зніклі.
Вы ведаеце, што традыцыйная форма дзённікаў не прадугледжвае такой шматколернасці, але ў нас многія бяруць такія дзённікі з добрым натхненнем. Думаю, у наступным годзе зноў будзем павялічваць гэтыя тыражы, таму што попыт дыктуе нашы пэўныя эканамічныя выгады, і мы гэтаму рады».

Яўген Малашэвіч паказвае каляровыя дзённікі з сімваламі і выявамі беларускіх краявідаў і працягвае: «Мы цяпер надаем шмат увагі такім рэчам і змяшчаем, напрыклад, на вокладкі блакнотаў, якія друкуюцца сотнямі тысяч экземпляраў, выявы нашых помнікаў і гістарычных мясцінаў — Мірскага замка, куточкаў Нясвіжчыны.

Плануецца і далей пашыраць выпуск падобных выданняў і друкаванне такіх тавараў народнага ўжытку не толькі для школьнікаў, а і для студэнтаў, для дарослых — для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага края. А такіх у нас штогод становіцца ўсё больш».

БелаПАН

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць