Паміж дзвюма клеткамі на судзе па справе Аўтуховіча паставілі металічную перагародку
Праз яе абвінавачаныя не бачаць адзін аднаго.

Гродзенскі абласны суд працягвае разгляд «справы Аўтуховіча». Учора ў судзе пачалі дапытваць абвінавачаных. Першым паказанні даў Антон Мельхер, якога абвінавачваюць па «карагоднай справе». Ён цалкам прызнаў сваю віну.
Павел Сава, якому інкрымінуюць два артыкулы Крымінальнага кодэкса, адмовіўся даваць паказанні. У выніку зачыталі паказанні, якія ён даваў падчас следства. Тады ён прызнаўся ва ўчыненым.
Вядома, што ад пачатку суда паміж дзвюма клеткамі, у якіх утрымліваюць 10 абвінавачаных, усталявалі металічную пярэгарадку. Праз гэта абвінавачаныя не бачаць адзін аднаго. У адной сядзяць чатыры чалавекі, а ў другой — шэсць. Акрамя гэтага, пярэбарка раздзяляе святара Сяргея Разановіча з ягоным сынам Паўлам.
Усяго па справе праходзяць 12 чалавек.
Мікалай Аўтуховіч хадайнічаў пра дэмантаж сцен і перагародак у зале суда, але суд адхіліў хадайніцтва, паведамляе «Вясна».
Чытайце таксама:
Дзяржаўныя СМІ: «Аўтуховіча могуць расстраляць». Ці праўда гэта?
-
«Мне казалі: ты з глузду з'ехаў, які пашпарт, тут Кіеў могуць узяць!» Беларус расказаў, як згубіў ва Украіне дакументы і тры гады не мог з яе выехаць
-
У Добрушы чалавек дабіўся кампенсацыі ад гаспадара аўчаркі, па віне якой ён страціў вока
-
Пры адступленні з Херсона расіяне вывезлі карціны некалькіх мастакоў, звязаных з Беларуссю
Каментары