Свет

Краіны Балтыі цалкам адмовіліся ад куплі расійскай электраэнергіі

Аператары энергасістэм краін Балтыі — эстонскі Elering, латвійскі Augstsprieguma tīkls (AST) і літоўскі Litgrid — заключылі пагадненне, згодна з якім яны больш не будуць купляць расійскую электрычнасць, паведамляе err.ee.

Як адзначаецца ў паведамленні AST, для зніжэння залежнасці ад расійскай энергасістэмы рынак электраэнергіі краін Балтыі з 1 чэрвеня злучаны толькі з Польшчай і Скандынавіяй. Адной з прычын такога рашэння ў AST назвалі праблемы з плацяжамі, бо некалькі банкаў, праз якія раней пераводзіліся грошы ў РФ, цяпер апынуліся пад санкцыямі. Акрамя таго, краіны Балтыі не жадаюць здзяйсняць плацяжы расійскім кампаніям.

Паводле Elering, прынятыя меры знізяць залежнасць энергасістэм краін Балтыі ад рэзервовых магутнасцяў у РФ, якія задзейнічаюцца ў перыяды пікавай нагрузкі. Раней Эстонія, Латвія і Літва выкарыстоўвалі для забеспячэння стабільнай працы электрасеткі ў тым ліку паслугі расійскай энергакампаніі «Інтэр РАТ», але ў далейшым будуць карыстацца толькі рэзервовымі магутнасцямі, размешчанымі ў краінах Балтыі і Паўночных краінах.

Энергасістэма краін Балтыі захавае фізічнае падключэнне да расійскай сістэмы да сінхранізацыі з еўрапейскай энергасістэмай, якая павінна адбыцца да 2025 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў6

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт4

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

«Даўлюся ласосем, бо на карпа не хапіла»: беларусы высмейваюць чарговы фэйк прапаганды21

З 1 студзеня ў Грузію не пусцяць без страхоўкі1

Уначы Расія ўдарыла па Адэсе, ёсць параненыя

Першая калонка Фядуты: Гэта была расправа з пакаленнем, якое ўлада не спадзявалася прыручыць, а таму спрабавала зламаць14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!6

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць