Улада44

Чавес цягне Лукашэнку ў антыамерыканскі саюз

Беларусь і Венесуэла павінны ўвайсці ў новы сусветны альянс. Пра гэта заявіў у Мінску прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес.

Беларусь і Венесуэла павінны ўвайсці ў новы сусветны альянс. Пра гэта заявіў на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес.

«Мы павінны стварыць новы Саюз Рэспублік, — сказаў высокі госць. — Гэта не будзе саюз савецкіх ці сацыялістычных рэспублік, гэта будуць свабодныя рэспублікі са сваімі ўласнымі сістэмамі, але аб’яднаныя ў саюз».

Венесуэльскі лідэр падкрэсліў, што Беларусі і Венесуэле ў бліжэйшы час трэба яшчэ раз прапрацаваць усе пытанні, каб згуртавацца яшчэ больш. Гэта асабліва актуальна на фоне сусветнага крызісу.

Па словах Уга Чавеса, крызіс — гэта перыяд, калі нешта памірае, але памірае не да канца, і ў той жа час нараджаецца нешта новае. Таму трэба прыкласці намаганні, каб паспяхова ажыццявіць гэта новае ў жыццё.

«Сённяшняя сусветная сістэма служыць меншасці, — падкрэсліў прэзідэнт Баліварыянскай Рэспублікі. — Таму мы павінны аб’яднаць свае намаганні, каб забяспечыць інтарэсы большасці».

Кажучы аб новым сусветным палітычным альянсе, Уга Чавес растлумачыў, што гэтая ідэя не прадугледжвае уніфікацыю ўсіх у адным цесным блоку, але дапускае мноства розных блокаў, розных «малых ядраў», пры гэтым аб’яднаных у адзін альянс.

«Гэты альянс мяркуе фінансавае, эканамічнае, тэхналагічнае, культурнае і іншае супрацоўніцтва і выпрацоўку новай адзінай стратэгіі развіцця», — сказаў высокі госць.

Уга Чавес таксама адзначыў, што дзякуючы цеснаму супрацоўніцтву паміж Беларуссю і Венесуэлай цяпер ўся Лацінская Амерыка ведае аб Беларусі, ведае, як называецца яе сталіца і як завуць яе прэзідэнта. «Некалькі гадоў таму ніхто не ведаў пра гэта, — дадаў венесуэльскі лідэр. —

Калі я ў свой час прыехаў да Фідэля Кастра і распавёў аб тых выніках, якіх мы дабіліся ў адносінах з Беларуссю, ён сказаў мне: «Чавес, ты падобны да Калумба».
Больш адкрываючы адзін аднаго, Беларусь і Венесуэла змогуць аб’яднацца, каб стварыць адзіную стратэгію дзеянняў, лічыць Уга Чавес.

Прэзідэнт Боліварыянскай Рэспублікі таксама падзяліўся з Аляксандрам Лукашэнкам сваімі ўражаннямі ад язды на беларускім аўтобусе, якую ён праэкзаменаваў учора. «Мне спадабалася быць кіроўцам аўтобуса. Я хачу, каб такія аўтобусы ездзілі па Венесуэле», — сказаў Уга Чавес.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць