Вайна

Гіркін (Стралкоў): Бітва за Данбас заканчваецца выгаднай Кіеву нічыёй

Ігар Стралкоў (Гіркін), які камандаваў узброенымі фармаваннямі, што ў 2014 годзе сваімі дзеяннямі запалілі полымя вайны на Данбасе, падчас цяперашняй расійскай «спецаперацыі» непасрэднага ўдзелу ў ваенных дзеяннях не бярэ. Але пільна за імі сочыць і няспынна каментуе, прытым пастаянна трымаючыся ў надзвычай крытычным адносна дзеянняў ваеннага і палітычнага кіраўніцтва Расіі рэчышчы. Яго назіранні, якія тычацца вайсковых аспектаў, не пазбаўленыя цікавасці, бо жорстка крытыкуе ён дзеянні таго боку, якому сам адкрыта сімпатызуе. Гэтым разам Гіркін падводзіць вынікі ўжо, на ягоную думку, у цэлым завершанай «бітвы за Данбас».

Гіркін канстатуе канчатковае завяршэнне другога этапу «спецаперацыі». На яго думку, наступленне ўзброеных сілаў Расіі і самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР» цалкам выдыхнулася. Расійскія войскі дасягнулі мяжы сваіх наступальных магчымасцяў, таму цяпер «максімум, што можна чакаць — што яны здолеюць «дамучыць» прамзону Севераданецка і рэшткі плацдарма УСУ на Северскім Данцы ў гэтым раёне». На астатніх участках у актыўных баявых дзеяннях ужо трывае аператыўная паўза.

Гіркін заўважае, што падчас баёў на Данбасе абодва бакі панеслі велізарныя страты. На яго думку, чалавечыя страты ва ўкраінцаў большыя, але яны здольныя хутка іх папоўніць. Самае галоўнае — што ўкраінскі бок не задзейнічаў сваіх асноўных стратэгічных рэзерваў, цвёрда трымаючыся абарончай тактыкі.

Агульны вынік майска-чэрвеньскай бітвы на Данбасе Гіркін ацэньвае як нічыйны. Расійскія войскі, паводле яго, не здолелі ні дасягнуць пастаўленых стратэгічных мэтаў («вызвалення» ўсяго Данбаса), ні нават да іх істотна наблізіцца. Але шэраг важных тэрыторый і буйных населеных пунктаў (Папасная, Чырвоны Ліман, Севераданецк) ім узяць усё ж удалося, як і адкінуць УСУ за Северскі Данец і разграміць «амаль дашчэнту» шэраг частак і злучэнняў УСУ.

Украінскае камандаванне ў цэлым сваю галоўную задачу выканала. УСУ ўдалося ўтрымацца ў раёне Горлаўкі, не дапусціць разгрому галоўных сіл сваёй Данецкай групоўкі і выйграць час на стварэнне новых рэзерваў. Хоць гэта, на думку Гіркіна, каштавала вялікіх стратаў і падзення маральнага духу часткі войскаў.

У цэлым чаша вагаў, як сцвярджае Гіркін, схілілася на бок Кіева. Бо яму, маўляў, удалося выйграць час. А расійская армія цяпер мае патрэбу ў перафармаванні і буйных папаўненнях для аднаўлення баяздольнасці.

Колькі будзе доўжыцца аператыўная паўза і калі пачнецца летняя бітва за ініцыятыву, Гіркін дакладна казаць не бярэцца. На яго думку, тэрміны могуць быць ад тыдня да месяца-паўтара, наўрад ці даўжэй. Цягнуць з пачаткам новай наступальнай аперацыі да восені, трываючы ўсё больш частыя ўдары па Данецку і ўласна тэрыторыі РФ, расійскія вайскоўцы наўрад ці змогуць, дакладней, ім не дазволіць гэтага палітычнае кіраўніцтва, якому востра патрэбныя неадкладныя «перамогі».

Гіркін мяркуе, што новая бітва можа мець, як ён выказваецца, «сустрэчна-рознанакіраваны характар». Гэта значыць, расійскія войскі могуць наступаць у адным рэгіёне, а УСУ — у іншым, і абодва бакі будуць спрабаваць «злавіць» саперніка на паспяховай абароне ў спалучэнні з контрударамі.

Данецкі фронт, відаць, на нейкі час стане «ціхім», хоць абстрэлы і баі мясцовага значэння на ім працягнуцца. Але асноўныя бітвы Гіркін прагназуе ў раёне Херсона і Харкава. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў25

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц: Ізраіль робіць гэту брудную працу за нас2

Нямецкі ўрад штогод плаціць 70 тысяч еўра за ўтрыманне «Рускага дома» ў Берліне2

Яшчэ адна тэрыторыя стане даступнай праз шэнгенскую візу3

У самым цэнтры Мінска пабачылі бабра ВІДЭА1

Лукашэнкаўскую прапаганду вяшчаюць на ўсе кантыненты10

У Беларусі за выкарыстанне дронаў прапануюць саджаць у турму8

Вызначыўся супернік мінскага «Дынама» ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў2

У міліцыі склалі рэйтынг з трох сусветных знакамітасцяў, за якіх часцей за астатніх выдаюць сябе махляры

Жыхар Полацка спрабаваў за 200 рублёў купіць у знаёмай дзіця для сэксу9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў25

Келаг плануе паездку ў Беларусь і сустрэчу з Лукашэнкам. Пры гэтым можа быць вызваленая група палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць