Усяго патроху

Аляксандр Рыбак пераехаў у ЗША і лечыцца ад залежнасці

Выканаўца адной з самых папулярных у гісторыі песень «Еўрабачання» даўно не з'яўляўся на сваёй гістарычнай радзіме, у Беларусі, нагадвае «Камсамолка». У яго ў жыцці не самы просты перыяд.

Усе фота: alexanderrybak.com

У 2016 годзе ён быў на «Славянскім базары ў Віцебску». У 2018 спрабаваў яшчэ раз скарыць «Еўрабачанне», але на гэты раз беспаспяхова, ён стаў усяго толькі 15-м. З таго часу вестак пра музыку зусім мала.

Пандэмія і адсутнасць гастроляў цяжка далася ўсім артыстам. Аляксандр вырашыў выкарыстаць час прастою, каб заняцца сваім здароўем.

Як высветлілася, шмат гадоў у яго была залежнасць ад снатворнага і антыдэпрэсантаў. «На працягу 11 гадоў я быў залежным ад снатворнага і антыдэпрэсантаў. Спачатку ўсё было добра, але ў выніку маё жыццё ледзь не разбурылася. Са студзеня 2020 года я пачаў курс рэабілітацыі (пры дапамозе маіх дактароў) і паступова прыходжу ў парадак», — прызнаўся Аляксандр Рыбак у сацсетках.

Магчыма, на лячэнні настойвала таксама дзяўчына, якая была ў той час побач з ім. Яе завуць Юля. Вядома, што яны пазнаёміліся праз Ціндар і некаторы час сустракаліся. Ва ўсякім разе, Аляксандр публікаваў у сацсетках сумесныя з ёй фота і нават прысвяціў ёй песню I Came to Love You. Судзячы па ўсім, удваіх з Юляй яны вандравалі па Амерыцы. І ўсё ж праз некаторы час вырашылі расстацца. 

Рыбаку ўжо 36 гадоў, ён ніколі не быў жанаты і, здаецца, цяпер зноў адзін.

У жніўні 2020 года Аляксандр Рыбак паведаміў, што паступіў у магістратуру прыватнага Калумбійскага каледжа ў Чыкага (Ілінойс, ЗША), каб атрымаць дыплом кінакампазітара.

Нядаўна Аляксандр выклаў відэа, дзе грае на скрыпцы песню «Стэфанія» ўкраінскага гурта Kalush Orchestra (пераможцы «Еўрабачання» ў гэтым годзе).

А яшчэ ў маі Рыбак кранальна павіншаваў сваіх бацькоў з днём нараджэння. Маме ён прысвяціў відэа з канцэрта. А ў дзень нараджэння таты запісаў «Марш» з «Камернай сімфоніі», якую напісаў імяніннік.

Рыбак з прыхільніцамі

У пасце спявак напісаў, што менавіта бацька навучыў яго граць на скрыпцы, пісаць музыку і шмат у чым паўплываў на яго светапогляд. «Народжаны ў Беларусі (у той час Савецкі Саюз), ён заўсёды быў змагаром за свабоду. Калі ён закахаўся ў Нарвегію, напісаў гэтую прывідную сімфонію, спадзеючыся, што мы з мамай уз'яднаемся з ім у яго новай краіне», — распавёў артыст.

А зусім нядаўна Аляксандр Рыбак паведаміў, што гатовы адправіцца ў новы тур. «Мой першы тур з пачатку пандэміі. Мой першы тур пасля таго, як я кінуў снатворнае!» — напісаў ён. Пакуль паведамленняў наконт раскладу тура няма.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Усе навіны →
Усе навіны

Пчолы захапілі веласіпед мінчука, пакуль ён быў у краме ФОТАФАКТ5

Гігін агучыў сваю версію нацыянальнай ідэі61

Беларускі трэш-стрымер Mellstroy арандаваў раскошны дом у Кіпры за $500 тысяч на год5

«Мяне мама заб'е». Моладзь вылецела ў кювет на хуткасці 160 кіламетраў у гадзіну ВІДЭА12

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола2

Дэталі аперацыі «Масада»: Ізраіль некалькі месяцаў таемна прывозіў запчасткі для дронаў і боепрыпасы ў Іран1

Ізраіль ударыў па Тэгеране. Атакавана таксама штаб-кватэра Мінабароны Ірана3

Папулярная гродзенская блогерка прарэкламавала краму з таварамі, вырабленымі ў калоніях. Аўдыторыя не ацаніла11

У Беларусі на вуліцах з’явіліся чырвоныя канапы. Вось што гэта значыць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы8

«Туфлі — 400 рублёў». Выпускнікі дзеляцца, у колькі абышліся іх вобразы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць