Грамадства

Чакаюцца новыя чысткі сярод гісторыкаў. Ужо звольнілі дырэктара бібліятэкі Акадэміі навук Аляксандра Грушу

У Акадэміі навук працягваюцца кадравыя чысткі. Стала вядома, што з 1 ліпеня звальняецца дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАНБ Аляксандр Груша. Усяго толькі паўгода таму з ім падпісалі новы кантракт, але гэта не стала перашкодай.

Аляксандр Груша

49-гадовы Аляксандр Груша — вядомы далёка за межамі Беларусі гісторык-медыевіст, доктар гістарычных навук.

Ён працаваў у структуры Акадэміі навук з 1996 года, перад тым, як у 2014 годзе ўзначаліць бібліятэку НАНБ, з 2005 года быў загадчыкам аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Сфера яго навуковых інтарэсаў: фармаванне пісьмовай культуры ў Вялікім Княстве Літоўскім у XIII — першай трэці XVI стагоддзя. Ён адзін з найлепшых знаўцаў кірылічнай палеаграфіі таго часу. 

Акрамя таго, ёсць інфармацыя, што плануюцца і ўжо ідуць новыя чысткі ў Інстытуце гісторыі НАНБ. Пад іх ужо патрапілі археолагі Мікалай Плавінскі і Вадзім Кошман, але падобна на тое, што на гэтым не спыняцца. 

Вядома, што ў адміністрацыі Лукашэнкі нядаўна была створаная камісія па праверцы дзейнасці Інстытута гісторыі на чале з першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі Максімам Рыжанковым. У яе ўвайшлі сярод іншых такія вядомыя праваднікі дзяржаўнай ідэалагічнай лініі ў гістарычнай навуцы, як дэпутат Ігар Марзалюк, кіраўнік таварыства «Веды» Вадзім Гігін, рэктар Акадэміі кіравання, былы дырэктар Інстытута гісторыі Вячаслаў Даніловіч, дэкан гістфака БДУ Аляксандр Каханоўскі, рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Кітурка. Верагодна, наступныя рашэнні адносна Інстытута будуць прымацца па выніках яе працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы19

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхар Светлагорска, які знік падчас вяртання з Польшчы, знайшоўся ў гомельскім СІЗА1

Плюшавая гусь, красоўкі і «каб тата быў побач»: пра што мараць дзеці беларускіх палітвязняў перад Калядамі

Пуцін сёння сустрэнецца і з Уіткафам, і з зяцем Трампа Кушнерам2

Прэм'ер-міністр Літвы збіраецца сустрэцца з Джонам Коўлам6

Расійскага касманаўта выключылі з экіпажа Crew 12. Ён фатаграфаваў дакументы SpaceX і вынес сакрэтную інфармацыю10

Кітай уводзіць падатак на прэзерватывы, каб стымуляваць нараджальнасць2

СБУ выкрыла брытанскага інструктара, які шпіёніў ва Украіне на карысць Расіі. З яго зброі забілі Парубія2

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання120

Тысячагадовыя фібулы знайшлі ў Брэсцкай вобласці. Іх стварылі венеды і готы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы19

«Не хачу чуць «спердаляй да Украіны» толькі таму, што размаўляю з бацькамі па тэлефоне на рускай». Беларусы дзеляцца, чаму вяртаюцца з Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць