Сустрэча пачнецца сёння пасля 17:00 па мінскім часе і не мае абмежавання па часе.

Гэта ўжо шостая сёлета паездка Уіткафа ў Маскву. У аэрапорце «Унукава» спецпасланніка Трампа сустрэў спецпрадстаўнік расійскага прэзідэнта Кірыл Дзмітрыеў.
Упершыню Уіткафа суправаджае зяць Трампа Джарэд Кушнер, пры гэтым да апошняга ўдзел Кушнера ў паездцы афіцыйна не быў пацверджаны. Але Дзмітрый Пяскоў сёння ўдакладніў, што Уладзімір Пуцін прыме ў Крамлі не толькі спецпасланніка Дональда Трампа Стыва Уіткафа, але і зяця прэзідэнта Джарэда Кушнера. Гэта будуць адзіныя прадстаўнікі ЗША.
Сустрэча пачнецца сёння пасля 17:00 па мінскім часе і не мае абмежавання па часе, сказаў Пяскоў. Уіткафа ён назваў «галоўным амерыканскім перагаворшчыкам па ўкраінскіх справах».
Раней у Фларыдзе Уіткаф, Кушнер і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа абмеркавалі план па заканчэнні вайны з украінскай дэлегацыяй. Паводле даных СМІ, галоўнай тэмай стала пытанне тэрыторый.
Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў вынікі перамоў у Фларыдзе
Апублікавана шакуючая праслухоўка перамоў спецпрадстаўніка Трампа і памочнікаў Пуціна. Што там?
Поўная расшыфроўка злітых перамоў спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і прадстаўнікоў Пуціна Дзмітрыева і Ушакова
Ушакоў пра публікацыю сваіх размоваў: «Гэта ўсё вельмі незвычайна!..»
Каментары