Грамадства

«Заходзіш у ваду і наступаеш на дохлую рыбу». На Смалявіцкім вадасховішчы — мор карасёў

Стаіць спякота, на Смалявіцкім вадасховішчы адпачывальнікі купаюцца з раніцы да вечара, але многія ў гэтым задавальненні вымушаны сабе адмовіць, піша mlyn.by.

Фота: mlyn.by

«Заходзіш у ваду і наступаеш на дохлую рыбу. Не самыя прыемныя ўражанні», — дзеляцца людзі. 

Дохлая рыба тут паўсюль: на беразе, дзе над ёй ужо раяцца мухі, у прыбярэжнай зоне, у зарасніках чароту. 

Сітуацыя асабліва пагоршылася ў апошнія два дні, і, вядома, людзі перажываюць: «А што, калі купанне ў гэтай вадзе нанясе шкоду і чалавеку?» Тым больш, што ў спякоту рэзка павялічваецца колькасць выпадкаў кішачных захворванняў.

Доктар-гігіеніст Таццяна Сасноўская, загадчыца аддзела гігіены Смалявіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, расказала выданню, што пробы вады з вадасховішча бяруць рэгулярна і цяпер яе якасць задавальняючая, пагрозы для здароўя тых, хто купаецца, няма.

Што так паўплывала на стан рыбы, пакуль невядома.

— Сабраную рыбу мы адправілі ў лабараторыю — на экспертызу. Таму пакуль я не магу сказаць, што стала прычынай такой сітуацыі. Скажу толькі, што па выніках аналізаў вады з яе насычэннем кіслародам усё ў норме. Іншыя віды рыб не цярпяць. Праблема толькі з карасём, — кажа начальнік Смалявіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Астроўскі.

Мор рыбы ў гарачае надворʼе ў адносна неглыбокіх вадаёмах не рэдкасць. Аказваецца, кожнаму віду рыб падыходзіць тыя ці іншыя суадносіны кіслароду і, напрыклад, вуглякіслага газу, якія трапляюць у ваду з атмасферы.

Адны віды і пры канцэнтрацыі 100 г/л адчуваюць сябе нармальна, іншыя не вытрымліваюць і 30 г/л.

Пагібельна дзейнічае на рыб і прысутнасць у вадзе серавадароду. Пры канцэнтрацыі ўсяго 1 мг/л рыба не здольная засвойваць кісларод.

Як расказалі выданню вопытныя рыбакі, на глыбокіх вадаёмах такіх сітуацый практычна не здараецца, а максімальная глыбіня Смалявіцкага вадасховішча — 4 м.

Але сапраўдныя прычыны мору рыбы пакуль невядомыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць