Меркаванні11

Таццяна Гацура-Яворская: Бачу два траўмаваныя народы

Беларуская праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская выказалася наконт хэйту, які ў гэтыя дні гучыць з абодвух бакоў: «Вы ракеты не спыняеце, а вы бітум у Лукашэнкі куплялі».

— Як чалавек, які жыў у атмасферы таталітарызму, а цяпер жыве ў атмасферы вайны, я бачу два траўмаваныя народы, якія накіроўваюць сваю энергію не туды, куды было б карысней, — піша праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская. — Абараняць сваю годнасць, у тым ліку нацыянальную, пажадана заўсёды, і ў перыяд вайны — не выключэнне.

Але некаторыя каментары мне хочацца разбачыць.

З іншага боку, іх часта пішуць людзі, якія паняцця не маюць, што адбываецца ва Украіне. Напрыклад, каментары, што «калі б беларускім палітвязням можна было выбраць, катавальную турму ці Кіеў», то 100% выбралі б Кіеў.

Я думаю, што так гэта і было б, але толькі таму, што палітвязні, таксама як і большасць каментатараў, не жылі ў Кіеве і іншых гарадах Украіны ў перыяд вайны. Ім здаецца, што верагоднасць пападарння ракеты ў вашу хату мінімальная і ў параўнанні з турмой гэта вольнае і нават камфортнае жыццё.

Як чалавек, які да нядаўняга часу знаходзіўся ў Мінску, а зараз жыве ў Кіеве, я лічу гэта памылковым уяўленнем. Як адказала на абвінавачванні ў хэйце ўкраінцаў адна кіеўская беларуска — прыязджайце сюды, тут вельмі мяняюцца адчуванні. 

Сябры, калі вы памятаеце 10—11 жніўня 2020 года ў Беларусі, то вось у такой эмацыйнай атмасферы жыве Украіна ўжо чатыры месяцы. Гэта не стан апошніх двух гадоў, калі людзі жывуць у чаканні ператрусу, арышту і магчымага тэрміну (што таксама жахліва) — гэта чаканне новых смерцяў (што непапраўна і незваротна).

Не, ніхто не бяжыць ужо ў бамбасховішчы, але некалькі разоў за дзень падчас трывогі думае, а можа менавіта зараз дарма не схаваўся. Ніхто не скардзіцца, што псіхічна не вытрымлівае, але незнаёмыя людзі штодзённа рыдаюць на пахаванні.

Я супраць хэйту, але калі я чытаю паведамленні а-ля «калі ўкраінцы будуць нас хаіць, то не будзем дапамагаць», то думаю — калі вы дапамагаеце ўкраінцам, каб ім спадабацца, то можа не трэба?

Вяртаючыся да меркавання, што ў ваенным Кіеве лепш, чым у беларускай турме — а я не ведаю. Часам мяне радуе, што я не ў беларускай турме і магу быць карыснай, часам мне настолькі балюча, што я думаю, у турме, дзе ад цябе нічога не залежыць і твая задача абараняць толькі сваю годнасьць, было б прасцей.

Мне здаецца, я і не выбірала насамрэч, дзе мне быць. Дзе аказалася, там стараюся трымаць планку.

«Вашы рукі ва ўкраінскай крыві». Чарговая хваля хэйту ад украінцаў узарвала байнэт

«Моя твоя не розуміє». Неразуменне ўкраінцамі беларускіх рэалій ашаламляе

Каментары1

  • Барадзед
    03.07.2022
    Як можна ўсё перакруціць: «калі б беларускім палітвязням можна было выбраць, катавальную турму ці Кіеў» - гэта не пра "жыць у чаканні ператрусу, арышту і магчымага тэрміну"! Гаворка пра ЎЖО быць у турме, пра тое, што цябе ЎЖО катуюць (майго сябра катавалі токам). Лепш загінуць на вайне, чым згнісьці ў турме. Таму ня трэба наездаў - беларусы ведаюць, што кажуць!

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць